Мікалай Іванавіч Ягоранкаў

Мікалай Іванавіч Ягоранкаў (нар. 6 лістапада 1940, в. Каменка, Спас-Дземенскі раён, Калужская вобласць, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне фізікі і механікі палімераў, эканаміст. Доктар хімічных навук (1988), кандыдат тэхнічных навук (1970), прафесар.

Мікалай Іванавіч Ягоранкаў
Дата нараджэння 6 лістапада 1940(1940-11-06) (83 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці даследчык, хімік
Навуковая сфера фізіка палімераў
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук[2] (1988) і кандыдат тэхнічных навук[2] (1970)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
прэмія Ленінскага камсамола

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (механічны факультэт, 1962), Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН БССР (аспірантура, 1969), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», 1994).

Працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм АН БССР (1972—1983, загадчык лабараторыі фізіка-хімічных паверхневых з’яў), Гомельскім дзяржаўным універсітэце (1983—1987, загадчык праблемнай лабараторыі фізіка-хімічных працэсаў), ВА «Гомсельмаш» (1987—2002, загадчык аддзела, начальнік упраўлення, намеснік генеральнага дырэктара), Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (2002—2013, кафедра «Эканоміка», прафесар), Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2013, медыка-дыягнастычны факультэт, кафедра агульнай, біяарганічнай і біялагічнай хіміі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: механіка; фізіка і хімія рэчыва; агульныя законы развіцця прыроды, грамадства, мыслення.

Узнагароды правіць

Прэмія Ленінскага камсамола (1973).

Зноскі

Спасылкі правіць