Мікалай Аляксеевіч Шацілаў

рускі архітэктар

Мікалай Аляксеевіч Шацілаў (1838 — 7 кастрычніка 1884) — архітэктар[1].

Мікалай Аляксеевіч Шацілаў
Дата нараджэння 1838
Дата смерці 7 кастрычніка 1884(1884-10-07)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Дзяцінства і адукацыя правіць

Нарадзіўся ў 1838 годзе[1].

У 1852 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча. Выпушчаны ў 1861 годзе, скончыўшы курс з чынам калежскага сакратара[1].

Прафесійная дзейнасць правіць

Быў прызначаны ў курскую будаўнічую і дарожную камісію[1]. У 1866 годзе прызначаны малодшым інжынерам уладзімірскага будаўнічага аддзялення[1]. Праз два гады прылічыўся да Тэхнічна-будаўнічага камітэта, а ў 1870 годзе прызначаны малодшым інжынерам наўгародскага будаўнічага аддзялення[1]. У 1878 годзе М. Шацілаў заняў пасаду губернскага архітэктара ў Мінску, у наступным годзе пераведзены ў г. Тулу, дзе служыў да канца жыцця[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё [Мікалай Аляксеевіч Шацілаў Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 377]

Літаратура правіць

  • Фотографы Смоленщины 1858—1918 гг. Творчество. Биографический справочник (у выданні змешчана фота архітэктара)