Мікалай Васілевіч Найдзёнаў

заолаг

Мікалай Васілевіч Найдзёнаў (10 красавіка 1886, Масква, Расія - 1945) — беларускі вучоны-заолаг, член-карэспандэнт АН БССР (1940), доктар сельскагаспадарчых навук (1938), прафесар (1922).

Мікалай Васілевіч Найдзёнаў
Дата нараджэння 10 красавіка 1886(1886-04-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 чэрвеня 1945(1945-06-19) (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера заалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне член-карэспандэнт АН БССР
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут (1911). З 1911 года выкладчык Горы-Горацкага сельскагаспадарчага вучылішча. З 1922 г. прафесар кафедры жывёлагадоўлі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1943—1944 гг. у АН БССР у Маскве. Праводзіў навуковыя даследаванні па заатэхніі на Беларусі, вывучаў метады вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы ў розных умовах, распрацоўваў нормы і рацыёны кармлення сельскагаспадарчых жывёл.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Найдзёнаў Мікалай Васілевіч // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т. 5.: Бібліяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш.. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — С. 443. — 720 с. — 15 000 экз.
  • Найдзёнаў Мікалай Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 129. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  • Ліўшыц, У. М., Курдзека, А. П., Цыганоў, А. Р. Найдзёнаў Мікалай Васілевіч // У кн.: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія: гісторыя і сучаснаць. Частка І (1840—1919). — Горкі: 2010. — С.81—82.

Спасылкі правіць