Мікалай Георгіевіч Беражкоў

Мікалай Георгіевіч Беражкоў (12 чэрвеня 1886, Ніжні Ноўгарад, Расійская імперыя — 12 сакавіка 1956, Масква, СССР) — савецкі гісторык і археограф. Доктар гістарычных навук (1946). Вучань Мацвея Любаўскага.

Мікалай Георгіевіч Беражкоў
Дата нараджэння 12 (24) чэрвеня 1886
Месца нараджэння
Дата смерці 12 сакавіка 1956(1956-03-12) (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мацвей Кузьміч Любаўскі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка гімназіі. Скончыў Ніжагародскую мужчынскую гімназію, дзе атрымаў добрую падрыхтоўку па мовах. Вучыўся і гуляў разам з Якавам Свярдловым[1]. У 1910 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, дзе выкладаў спецыяліст па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага Мацвей Любаўскі.

У 1910—1919 гадах працаваў у Маскоўскім архіве Міністэрства юстыцыі; адначасова, у 1918—1919 гадах — асістэнт Маскоўскага археалагічнага інстытута. У наступныя гады выкладаў у ВНУ Масквы, Ніжняга Ноўгарада, Разані. У 1924—1934 гадах працаваў у Музеі рэвалюцыі СССР, у 1934—1936 гадах — у музеі «Катарга і ссылка», у 1936—1951 гадах — у Інстытуце гісторыі АН СССР.

Навуковыя інтарэсы правіць

Займаўся крыніцазнаўствам, гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага, якому прысвяціў серыю артыкулаў. Асноўным яго даследаваннем з’яўляецца доктарская дысертацыя «Літоўская метрыка як гістарычная крыніца» (1946). Апошнія гады жыцця займаўся храналогіяй рускіх летапісаў.

Творы правіць

  • Литовская метрика как исторический источник. Т. 1: О первоначальном составе книг Литовской Метрики по 1522 г. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1946. — 179 с.
  • О хронологии русских летописей по XIV век включительно // Исторические записки. — 1947. — № 23. — С. 325—363.
  • Хронология русского летописания / Предисл. Н. Н. Улащика. — М.: Изд-во АН СССР, 1963. — 376 с.

Зноскі

  1. Медведева, С. Мещанин Яков Свердлов // Российская газета — Неделя — Приволжье. — 2019. — № 55 (7813). — 13 марта.

Літаратура правіць

  • Караў, Дз. У. Беражкоў Мікалай Георгіевіч / Дз. У. Караў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 15.
  • Улащик, Н. Н. Н. Г. Бережков // Проблемы источниковедения. [Вып.] 6. — М., 1958.

Спасылкі правіць