Мікалай Карлавіч Гірс

Мікалай Карлавіч Гірс (9 (21) мая 182014 (26) студзеня 1895) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр замежных спраў з 1882 па 1895 год.

Мікалай Карлавіч Гірс
Нараджэнне 21 мая 1820(1820-05-21)[1]
Смерць 26 студзеня 1895(1895-01-26)[1] (74 гады)
Месца пахавання
Род Гірсы[d]
Бацька Karl Giers[d]
Маці Anna Lütke[d]
Жонка Olga Kantakuzen[d]
Дзеці Міхаіл Мікалаевіч Гірс[d], Мікалай Мікалаевіч Гірс[d] і Alexander Giers[d]
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Уладзіміра I ступені кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Серафімаў ордэн Слана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і чыноўніка. Пачаў службу ў Азіяцкім дэпартаменце Міністэрства замежных спраў у 1838 годзе. З 1863 года пасланец у Персіі, з 1869 года — у Швейцарыі, 1872 года — у Швецыі. У 1875 годзе прызначаны кіраўніком Азіяцкага дэпартамента Міністэрства замежных спраў і таварышам міністра замежных спраў. Пасля Берлінскага кангрэса 1878 года, з прычыны хваробы канцлера А. М. Гарчакова, фактычна кіраваў міністэрствам. Як кіраўнік знешняй палітыкі Гірс быў выканаўцам волі Аляксандра III. Па асабістых перакананнях — прыхільнік збліжэння з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй. Імкнуўся пазбегнуць сутыкнення і з Англіяй. Прыкладаў намаганні, каб захаваць «Саюз трох імператараў», за што быў падвергнуты нападкам з боку часткі кіруючых атыгерманскіх колаў. Узмацненне аўстра-германскай экспансіі на Блізкім Усходзе і абвастрэнне супярэчнасцяў паміж Расіяй і Германіяй вымусілі царызм пайсці на збліжэнне з Францыяй. Гірс удзельнічаў у распрацоўцы і заключэнні франка-рускага саюза.

Зноскі

  1. а б Nikolai Giers // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Гирс Николай Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.