Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі

падарожнік і географ, даследчык Цэнтральнай Азіі

Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі (12 красавіка 1839 — 1 лістапада 1888) — падарожнік і географ, даследчык Цэнтральнай Азіі, асветнік, ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі навук (з 1878), генерал-маёр.

Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі
руск.: Николай Михайлович Пржевальский
Дата нараджэння 31 сакавіка (12 красавіка) 1839
Месца нараджэння
Дата смерці 20 кастрычніка (1 лістапада) 1888[1] (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці заолаг, падарожнік-даследчык, пісьменнік, батанік, ваенны, географ, натураліст, падарожнік
Навуковая сфера падарожнік
натураліст
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Przewalski».

М. М. Пржавальскі належаў да беларускага шляхецкага роду Перавальскіх, герба Лук: «Срэбныя Лук і Страла, павернутыя да гары на чырвоным полі». Герб быў дараваны казаку з войска ВКЛ Карніле Анісімавічу Перавальскаму за баявыя подзвігі ў бітве з маскоўцамі пры ўзяцці Полацка арміяй Стэфана Баторыя. Леон Пржавальскі падпісаў паспалітае рушанне 1698 г. у Віцебскім ваяводстве. Напісанне прозвішча з часам паланізавалася. У XIX ст. род быў малазаможным, рассяліўся ў Смаленскай і Віцебскай губерні. Рыгор Віктаравіч быў ураднікам у дынабурскім павеце ў 1857 г.[3]

Нарадзіўся ў в. Кімбарава Смаленскай губерні ў сям’і дробнага памешчыка, які паходзіў з Віцебшчыны. У 1855 годзе скончыў гімназію ў Смаленску і паступіў на ваенную службу. У 1861-63 гадах быў слухачом Акадэміі Генеральнага штаба ў Пецярбургу. У гэтыя гады ім складзены «Ваенна-статыстычны агляд Прыамурскага края», які стаў падставай для абрання яго ў 1864 годзе членам Рускага геаграфічнага таварыства, з якім у далейшым была звязана дзейнасць Пржавальскага. У 1864-67 гадах выкладаў геаграфію і гісторыю ў юнкерскім вучылішчы ў Варшаве.

Знаёмства ў 1867 годзе з П. П. Сямёнавым-Цян-Шанскім карэнным чынам паўплывала на фарміраванне Пржавальскага як вучонага. На працягу 1867-88 гадоў М. Пржавальскі ажыццявіў 5 вялікіх экспедыцый: у 1867-69 гадах — Усурыйскую, у 1870-73 гадах — Мангольскую, у 1876-77 гадах — Лабнорскую і Джунгарскую, у 1879-80 гадах — першую Тыбецкую. Урад Тыбета не хацеў дапусціць яго ў Лхасу, і яму прыйшлося павярнуць за 200 км ад Лхасы, затое ен прывёз апісанне каня, якога да гэтага не ведала навука і які быў названы ў яго гонар (Equus przewalskii). Чацвёртая экспедыцыя ў Цэнтральную Азію была праведзена ў 1883—1886 гадах. Падчас вандровак Пржавальскі штодня вёў запісы ў дзённіку, на базе якога паўсталі таленавіта напісаныя кнігі. Даследаваў Памір, Цянь-Шань, Кіргізію, Уйгурыю, Тыбет, Манголію, вытокі Жоўтай і Блакітнай ракі. Раптоўная смерць ад брушнога тыфу перашкодзіла яму ў 1888 годзе працягнуць сваю пятую экспедыцыю. Ён памёр ва ўзросце 49 год. Пахаваны паводле ўласнага тастамента ў г. Каракол на беразе возера Ісык-Куль (Кыргызстан).

Найбуйнейшымі заслугамі Пржавальскага з’яўляецца геаграфічнае і натуральна-гістарычнае даследаванне горнай сістэмы Кунь-Луня, храбтоў Паўночнага Тыбету, басейнаў Лоб-Нара і Куку-Нара і вытокаў Жоўтай ракі. Акрамя таго, ім быў адкрыты цэлы шэраг новых форм жывёл: дзікі вярблюд, конь Пржавальскага, шэраг новых відаў іншых млекакормячых, а таксама сабраны велічэзныя заалагічныя і батанічныя калекцыі, якія змяшчалі ў сабе шмат новых формаў, у далейшым апісаных спецыялістамі. Акадэмія навук Расійскай імперыі і навуковыя грамадствы ўсяго свету віталі адкрыцці Пржавальскага. Імператарская Санкт-Пецярбургская акадэмія навук узнагародзіла Пржавальскага медалём з надпісам: «Першаму даследчыку прыроды Цэнтральнай Азіі».

На думку А. І. Ваейкава, Пржавальскі быў адным з найбуйнейшых кліматолагаў XIX стагоддзя.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Пржевальский Николай Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. — Warszawa. 1931, t. XV, s. 27.

Спасылкі правіць