Мікалай Паўлавіч Анцыфераў

Мікалай Паўлавіч Анцыфераў (18891958) — культуролаг, гісторык, краязнаўца.

Мікалай Паўлавіч Анцыфераў
руск.: Николай Павлович Анциферов
Род дзейнасці культуролаг, гісторык, краязнавец
Дата нараджэння 30 ліпеня (11 жніўня) 1889[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 верасня 1958(1958-09-02)[1][2] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у

Пасля заканчэння ў 1915 г. гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта пачаў актыўную выкладчыцкую і даследчыцкую дзейнасць. У 20-я гг. быў адным з супрацоўнікаў Петраградскага экскурсійнага інстытута, затым Цэнтра бюро краязнаўства. У гэты час Анцыфераў стварыў свае асноўныя працы па Пецярбургу, гарадах свету і распрацаваў методыку экскурсій. Увесну 1925 года арыштаваны, прыгавораны да 3 гадоў ссылкі і адпраўлены ў Омск, але праз тры месяцы быў вызвалены і вярнуўся ў Ленінград.

У ноч на 23 красавіка 1929 года арыштаваны як удзельнік «контррэвалюцыйнай манархічнай арганізацыі „Нядзеля“»; 22 ліпеня 1929 года прыгавораны да 3 гадоў ІТЛ і ў жніўні адпраўлены ў Салавецкі лагер асаблівага прызначэння. 3 мая 1930 года быў арыштаваны ў лагеры як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі», адпраўлены ў ізалятар на Сякірнай Гары на Салаўках, затым — для далейшага следства ў Ленінград; 20 чэрвеня яму быў павялічаны лагерны тэрмін на адзін год, і яго вярнулі на Салаўкі.

Летам 1930 г. ён быў адпраўлены ў Ленінград і прыцягнуты да следства па справе Акадэміі навук; 23 жніўня 1931 года прыгавораны да 5 гадоў ІТЛ і адпраўлены ў Белбалтлаг (на станцыю Мядзведжая Гара). Увосень 1933 года вызвалены з лагера і вярнуўся ў Ленінград.

У верасні 1937 года зноў арыштаваны і 20 снежня прыгавораны да 8 гадоў ІТЛ і адпраўлены ў Бамлаг (на станцыі Усуры); праз два гады, 2 снежня 1939 года, ён быў вызвалены, а справа ад 29 кастрычніка 1929 года спынена па пераглядзе.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1