Мікалай Паўлавіч Хмялёў
Мікалай Паўлавіч Хмялёў (28 ліпеня [10 жніўня] 1901, Сормава — 1 лістапада 1945, Масква) — савецкі акцёр, тэатральны рэжысёр, педагог. Народны артыст СССР (1937). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій першай ступені (1941, 1942, 1946 — пасмяротна).
Мікалай Паўлавіч Хмялёў | |
---|---|
Род дзейнасці | акцёр, тэатральны рэжысёр |
Дата нараджэння | 28 ліпеня (10 жніўня) 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лістапада 1945[1] (44 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Nadezhda Kiselyova[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў пасёлку Сормава (цяпер раён Ніжняга Ноўгарада). Вучыўся ў прыватным рэальным вучылішчы Н. Н. Субоцінай ў Сормава, а пасля яго закрыцця — у 2-й гімназіі Ніжняга Ноўгарада ў Канавіне.
Пасля пераезду сям’і ў Маскву, з 1916 года вучыўся ў 6-й Маскоўскай гімназіі, з 1919 — адначасова на гісторыка-філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта і ў 2-й Студыі МХТ. У 1924 годзе Студыя ў поўным складзе ўлілася ў трупу Маскоўскага Мастацкага тэатра (МХАТ).
Мікалай Хмялёў стаў адным з самых яскравых прадстаўнікоў так званага «другога пакалення» артыстаў МХАТа; сярод лепшых яго роляў — цар Фёдар у трагедыі А. К. Талстога «Цар Фёдар Іаанавіч», Карэнін ў «Ганне Карэнінай» Л. М. Талстога, Тузенбах ў «Трох сёстрах» А. П. Чэхава.
Вёў рэжысёрскую і педагагічную працу. У 1932 годзе стварыў тэатр-студыю, уліўшыся ў 1937 годзе ў Маскоўскі драматычны тэатр імя М. М. Ярмолавай, мастацкім кіраўніком якога ён быў у 1937—1945 гадах.
У 1943—1945 гадах — мастацкі кіраўнік МХАТа.
Зноскі
- ↑ а б Хмелёв Николай Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).