Мікалай Пятровіч Абнорскі

Мікалай Пятровіч Абнорскі (руск.: Николай Петрович Обнорский; 2 мая 1873, Санкт-Пецярбург — 1949, Молатаў) — расійскі і савецкі філолаг, прафесар, выкладчык замежнай літаратуры і латыні, навуковец-энцыклапедыст, загадчык кафедры замежных моў гісторыка-філалагічнага факультэта (19321941), стваральнік фундаментальнай бібліятэкі Пермскага ўніверсітэта; брат лінгвіста, акадэміка АН СССР Сяргея Абнорскага.

Мікалай Пятровіч Абнорскі
руск.: Николай Петрович Обнорский
Мікалай Абнорскі (фота з «ЭСБЕ»)
Мікалай Абнорскі (фота з «ЭСБЕ»)
Дата нараджэння 2 мая 1873(1873-05-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 1949
Месца смерці
Грамадзянства  Расійская імперыя
 СССР
Род дзейнасці філолаг, прафесар, энцыклапедыст
Месца працы
Альма-матар
  • Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт[d]
Навуковы кіраўнік П. В. Нікіцін

Біяграфія правіць

У 1896 годзе Мікалай Абнорскі паспяхова скончыў па класічным аддзяленні Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт, а затым працягнуў навучанне на рамана-германскім аддзяленні. Пасля заканчэння апошняга быў пакінуты пры сталічным універсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання[1]. Абнорскі добра валодаў лацінскай і грэчаскай мовамі, свабодна чытаў на ўсіх асноўных еўрапейскіх мовах[2].

На працягу дзесяці гадоў Мікалай Абнорскі актыўна супрацоўнічаў з выдавецтвам Бракгаўза і Ефрона дапамагаючы яму ў стварэнні Энцыклапедычнага слоўніка, для якога напісаў мноства артыкулаў (большай часткай з вобласці антычнай гісторыі[3]).

У 1916 годзе прафесар Абнорскі пераехаў са сталіцы Расійскай імперыі ў горад Перм, дзе актыўна працаваў над станаўленнем Пермскага ўніверсітэта, стаўшы адным з вядучых выкладчыкаў гісторыка-філалагічнага факультэта.

У 1917 годзе ён стаў першым дырэктарам фундаментальнай бібліятэкі ўніверсітэта.

У маі 1921 года пастановай факультэта грамадскіх навук Пермскага ўніверсітэта Мікалай Пятровіч быў абраны дацэнтам кафедры антычнай культуры (літаратуры)[1].

Калі ў 1931 годзе з шэрагу факультэтаў Пермскага ўніверсітэта вылучыліся інстытуты — педагагічны, медыцынскі, сельскагаспадарчы, то асноўны фонд бібліятэкі гэтых ВНУ склалі кнігі і часопісы, укамплектаваныя М. П. Абнорскім. Загадам З. І. Красільшчык з 13 красавіка 1930[удакладніць] М. П. Абнорскі быў вызвалены ад абавязкаў дырэктара бібліятэкі з прычыны таго, што ён «не можа забяспечыць перабудову бібліятэкі ў адпаведнасці з задачамі сацыялістычнага будаўніцтва»[4].

Прафесар П. С. Багаслоўскі ў лісце з нагоды 75-годдзя з дня нараджэння М. П. Абнорскага адзначыў:[1]

М. П. Абнорскі быў стваральнікам магутнага ўніверсітэцкага кніжнага сховішча ў Пермі, дзе нязменна і раўнамерна былі прадстаўлены інтарэсы навукі ў цэлым.

З. Д. Філіных, якая адпрацавала 39 гадоў у бібліятэцы ПДУ, падкрэслівае ўнёсак М. П. Абнорскага:[5]

Доўгія гады дырэктарам бібліятэкі быў М. П. Абнорскі, якому нават удалося арганізаваць абмен выданнямі з 51 краінай свету.

М. П. Абнорскі прымаў дзейны ўдзел у стварэнні гісторыка-філалагічнага факультэта[1].

 

З 1932 года М. П. Абнорскі стаў першым загадчыкам кафедры замежных моў Пермскага ўніверсітэта[6], падтрымаўшы гуманітарную лінію ў перыяд поўнай адсутнасці ва ўніверсітэце адпаведных факультэтаў. Ён кіраваў кафедрай да 1942 года, стаўшы адным з рэарганізатараў гісторыка-філалагічнага факультэта (яе пераемніцай ва ўніверсітэце з'яўляецца кафедра лінгвадыдактыкі[7]).

З артыкула М. А. Генкель «Я ўдзячная сваім настаўнікам»:[8]

Лекцыі Мікалая Пятровіча Абнорскага па гісторыі антычнай літаратуры былі выдатныя па шыраце выкарыстанага ім гісторыка-культурнага матэрыялу… М. П. Абнорскі выкладаў нам і англійскую мову, даўшы нам вельмі грунтоўныя веды… Мы пачалі чытаць раманы Дыкенса ў арыгінале, затым перайшлі да Байрана.

Быўшы ўжо хворым, Абнорскі ва ўзросце 76 гадоў працягваў кіраваць студэнцкім кружком і раптоўна памёр пасля аднаго са сходаў[1] (паводле іншых звестак памёр на шляху ад дома да ўніверсітэта, калі нёс цяжкія торбы з кнігамі для сваіх студэнтаў[9]).

Быў у шлюбе з Ганнай Аляксееўнай Конскай (пам. 1924 ці 1925), дачкой рэктара Мінскай духоўнай семінарыі А. К. Конскага і С. Ф. Лашковай. Меў сыноў: Мікалая (нар. 6 красавіка 1897 г.) і Аляксея (нар. 26 снежня 1898 г.). У Пермі ў лютым 1918 года ў яго нарадзілася дачка Ірына, якая пасля паступіла ў Пермскі педагагічны інстытут. Абодва яго сыны (як і ягоны брат Барыс) у час Грамадзянскай вайны служылі ў войску, і адзін загінуў пры нявысветленых акалічнасцях у Сібіры. Іншы пасля быў служачым.

Зноскі правіць

  1. а б в г д Мікалай Пятровіч Абнорскі Архівавана 2 кастрычніка 2015. // Філалагічны факультэт ПДНДУ.
  2. Кафедра русской и зарубежной литературы ПГГПУ. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2013. Праверана 24 верасня 2013.
  3. Слоўнікавыя артыкулы Мікалая Пятровіча Абнорскага // Рускія Вікікрыніцы.
  4. Капцугович И. С. У истоков. Историко-публицистический очерк высшего педагогического образования на Урале. Пермь: Книжный мир, 2014. 261 с. С. 121.
  5. Пермский университет в воспоминаниях современников / Сост. В. И. Костицын. Пермь: Изд-во Перм. ун-та, 1996. Вып. 4. Живые голоса. 188 с. С. 26.
  6. ПГУ в годы Великой отечественной войны // Кертман Л. Е., Васильева Н. Е., Шустов С. Г. Первый на Урале. Пермь: Пермское книжное издательство, 1987. 234 с.
  7. Кафедра лінгвадыдактыкі Архівавана 2 чэрвеня 2015. // ПДНДУ.
  8. Генкель М. А. Я благодарна своим учителям // Пермский университет в воспоминаниях современников. Вып. 1. Архівавана 2 красавіка 2015. / Сост. А. С. Стабровский. Пермь: Издательство ТГУ. Перм. отд-ние. 1991. 92 с. С. 11.
  9. Архіваваная копія. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2017. Праверана 28 студзеня 2016.

Літаратура правіць

  • Преображенская Е. О. Доцент Н. П. Обнорский — первый заведующий кафедрой иностранных языков ПГУ // Вопросы теории и методики преподавания иностранных языков. Сборник статей / М-во высш. и сред. спец. образования РСФСР. Учёные записки ПГУ. Т. 167. Выпуск 1. Пермь. Перм. ордена Трудового Красного Знамени гос. ун-т им. А. М. Горького, 1968.

Спасылкі правіць