Мікалай Тарла
(пам. 1702) чашнік вялікі літоўскі
Мікалай Юзаф Тарла (польск.: Mikołaj Józef Tarło; 1666 — 18 кастрычніка 1702[1]) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Мікалай Тарла | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Павел Сапега | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Шчыт-Неміровіч[d] | ||||||
Нараджэнне | 1666 | ||||||
Смерць | 18 кастрычніка 1702 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Тарлы[d] | ||||||
Бацька | Ян Аляксандр Тарла[d] | ||||||
Маці | Ганна з Чартарыйскіх[d] | ||||||
Жонка | Алена з Агінскіх[d] |
Біяграфія правіць
Паходзіў са шляхецкага роду Тарлаў герба «Тапор».
Чашнік вялікі літоўскі з 25 верасня 1692 года.
У 1689 годзе разам з жонкай Аленай з Агінскіх прадаў яе маёнтак Кайраны (Віленскае ваяводства), які запісаў ёй першы муж Станіслаў Далмат-Ісайкоўскі, за 25 000 злотых Яну Шрэтэру і яго жонцы Кацярыне Дэскачоўне[2].
Памёр 18 кастрычніка 1702 года. Пахаваны ў касцёле Святога Крыжа ў Варшаве[1].
Сям’я правіць
У шлюбе з Аленай Яаннай з Агінскіх, дачкой Яна Агінскага ад першага шлюбу з Ганнай з Сямашкаў, меў трох сыноў[2]:
- Мікалай;
- Рыгор;
- Лявон.
Зноскі
- ↑ а б TARŁO Mikołaj Józef (1666—1702), cześnik litewski // Polski Słownik Biograficzny t. 52 s. 308
- ↑ а б Цудатворны абраз Маці Божай Студэнцкай і гарадзенская шляхта: ідэнтыфікацыя, радаводы, сувязі. «Герольд Litherland» № 18. 2011.