Мікалай Уладзіміравіч Кавалеўскі
Мікалай Уладзіміравіч Кавалеўскі (1953, Любань —) — беларускі будаўнік і гаспадарчы дзеяч[1].
Мікалай Уладзіміравіч Кавалеўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | будаўнік, кіраўнік |
Дата нараджэння | 1953 |
Месца нараджэння | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў 1953 годзе ў горадзе Любані Мінскай вобласці[1].
Уся працоўная дзейнасць звязана з ААТ «Будтрэст № 3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі»[1].
З 1984 па 2015 год працаваў начальнікам спецыялізаванага ўпраўлення № 149. У 2001 годзе прысвоена званне Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь[1].
Узнагароды правіць
Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і іншымі ўзнагародамі. Званне «Ганаровы грамадзянін г. Салігорска і Салігорскага раёна» прысвоена ў 2008 годзе[1].