Мікаэль Лустыг

шведскі футбаліст

Карл Мікаэль Лустыг (шведск.: Carl Mikael Lustig; нар. 13 снежня 1986, Умеа, Швецыя) — шведскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Швецыі (2008—2021).

Футбол
Мікаэль Лустыг
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Карл Мікаэль Лустыг
Нарадзіўся 13 снежня 1986(1986-12-13)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Швецыя
Рост 190 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
Швецыя Сандакернс СК
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2005 Швецыя Умеа 32 (1)
2005—2008 Швецыя Сундсваль 81 (8)
2008—2011 Нарвегія Русенбарг 95 (14)
2012—2019 Шатландыя Сэлтык 160 (13)
2019—2020 Бельгія Гент 16 (0)
2020—2022 Швецыя АІК 67 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004 Швецыя Швецыя (да 19) 1 (0)
2006—2009 Швецыя Швецыя (да 21) 21 (1)
2008—2021 Швецыя Швецыя 94 (6)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 лютага 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Раннія гады правіць

Сваю футбольную кар’еру Лустыг пачынаў у шведскім клубе «Сандакернс СК», які выступаў у ніжэйшых дывізіёнах краіны. У 2004 годзе ён перайшоў у каманду «Умеа», з якой у сезоне 2005 дасягнуў першага месца ў трэцім дывізіёне Швецыі, што дало права выступаць у наступным сезоне ў Суперэтане.

«Сундсваль» правіць

У жніўні 2005 года Лустыг падпісаў кантракт з клубам «Сундсваль». Да заканчэння сезона 2005 ён паспеў правесці толькі 8 сустрэч у Альсвенскане, у якіх ён 2 разы адзначыўся забітым мячом. Гэта не выратавала яго новы клуб ад перадапошняга месца ў чэмпіянаце Швецыі, таму «Сундсваль» вылецеў у другі па сіле дывізіён. У наступным сезоне 2006 Лустыг канчаткова замацаваўся ў аснове каманды, правёўшы 28 матчы і забіўшы 3 галы. У 2007 годзе ён разам з камандай фінішаваў на трэцім месцы ў Суперэтане, што азначала вяртанне каманды ў Альсвенскан.

«Русенбарг» правіць

У ліпені 2008 года Лустыг перайшоў у нарвежскі клуб «Русенбарг». Сума пераходу склала 8 млн шведскіх крон[2], кантракт быў падпісаны на тры з паловай гады. Пачынаючы з 2009 года, шведскі футбаліст з’яўляўся іграком асноўнага складу. У 2009 і 2010 гадах ён разам з камандай станавіўся чэмпіёнам Нарвегіі. Сваёй гульнёй ён прыцягнуў увагу адразу некалькіх еўрапейскіх клубаў: у прыватнасці, цікавасць да яго праяўлялі англійскі «Вест Хэм Юнайтэд»[3], італьянскія «Мілан» і «Лечэ».

«Сэлтык» правіць

1 студзеня 2012 года Мікаэль Лустыг на правах свабоднага агента далучыўся да шатландскага «Сэлтыка»[4]. У складзе каманды восем разоў запар стаў чэмпіёнам Шатландыі.

«Гент» правіць

У ліпені 2019 года перайшоў у бельгійскі «Гент».

АІК правіць

У жніўні 2020 года вярнуўся ў Швецыю, стаўшы іграком АІКа. Па заканчэнні сезона 2022 завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера правіць

У студзені 2008 года трэнер галоўнай зборнай краіны Ларс Лагербек уключыў абаронцу ў склад каманды на таварыскія гульні. 19 студзеня Мікаэль дэбютаваў у зборнай Швецыі, выйшаўшы на поле ў сустрэчы супраць зборнай ЗША, у якой шведы атрымалі паражэнне з лікам 0:2.

Дасягненні правіць

«Русенбарг»

«Сэлтык»

Зноскі