Міка Лепілампі (нар. 22 верасня 1978) — фінскі акцёр, музыкант і тэлевядучы. З’яўляўся адным з вядучых Конкурса песні Еўрабачанне 2007.

Міка Лепілампі
Mikko Leppilampi
Імя пры нараджэнні Mikko Johannes Leppilampi
Дата нараджэння 22 верасня 1978(1978-09-22) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства фін
Бацька Jukka Leppilampi[d]
Прафесія музыкант, спявак, кінаакцёр, вядучы
Кар’ера з 2003
Узнагароды 2004, «Jussi», Лепшы акцёр
IMDb ID 1285112
MikkoLeppilampi.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паспяхова дэбютаваў у фільме «Жэмчуг і свінні», быў узнагароджаны прэміяй «Юсі» за лепшую мужчынскую ролю ў ім. У 2005 здымаецца ў фільме Ціма Кайвусала «У цені двухгаловага арла» ў ролі паэта. Дзеянне разгортваецца ў пачатку XX стагоддзя, калі Фінляндыя была часткай Расіі, ён працуе з такімі акцёрамі як, напрыклад, Васі-Маці Лоіры.

10 мая 2006 г. выходзіць яго першы сольны альбом, ён запазычыў у якасці назвы сваё імя. Выканаў некалькі саўндтрэкаў да фільмаў, у якіх прымаў удзел.

Летам 2006 года ажаніўся з Эміліяй Вуарысалмі (змяніла прозвішча на Лепілампі). У іх расце дачка Лілія (нарадзілася 31 кастрычніка 2005).

10 і 12 траўня разам з Яанай Пелканен стаў вядучым конкурсу песні Еўрабачанне 2007, які прайшоў у Хельсінкі. У 2008 ад тэлекампаніі YLE ён аб’яўляў галасы фінскіх тэлегледачоў на Еўрабачанні.

Фільмаграфія правіць

Дыскаграфія правіць

  • Mikko Leppilampi (2006)

Зноскі

Спасылкі правіць