Мікеланджэла Антаніёні

(Пасля перасылкі з Мікеланджэла Антаніоні)

Мікела́нджэла Антаніё́ні (італ.: Michelangelo Antonioni; 29 верасня 1912, Ферара — 30 ліпеня 2007, Рым) — італьянскі кінарэжысёр і сцэнарыст, класік еўрапейскага артхауса, яго называлі «паэтам адчужэння і некамунікабельнасці».

Мікеланджэла Антаніёні
італ.: Michelangelo Antonioni
Дата нараджэння 29 верасня 1912(1912-09-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 ліпеня 2007(2007-07-30)[5][1][…] (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Enrica Antonioni[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, пісьменнік, сцэнарыст, мантажор, кінапрадзюсар, мастак, паэт, рэжысёр
Кірунак паэзія
Узнагароды
IMDb ID 0000774
michelangeloantonioni.it
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў Вышэйшую школу эканомікі і камерцыі ў Балонні.

Творчасць правіць

Асноўныя тэма творчасці — даследаванне ўнутранага свету чалавека, які адчувае сваю ізаляванасць, пакінутасць, адзіноту і боязь жыцця. У паваенную эпоху паказаў раз’яднанасць людзей, іх трагічную «некамунікабельнасць». Героі яго стужак пакутліва перажываюць сваю ўнутраную самоту: «Хроніка аднаго кахання» (1950), «Пераможаныя» (1952), «Дама без камелій» (1953), «Сяброўкі» (1955). Своеасаблівы цыкл складаюць фільмы 1960-х гадоў, у якіх паказаны разрыў кантакту герояў з рэальнасцю, унутраны крызіс: «Крык», «Ноч», «Зацьменне», «Чырвоная пустыня». Майстэрскае выкарыстанне натуральных шумаў, паўз, сімвалічных дэталяў робіць фільмы Антаніёні гукапластычным відовішчам. У іншых краінах зняў фільмы: «Фотапавелічэнне» (Англія, 1967), «Забрыеш Пойнт» (ЗША, 1970), «Прафесія: рэпарцёр» (Алжыр, 1975).

Зноскі

Літаратура правіць