Мікеле Санмікелі

Мікеле Санміке́лі[4] (італ.: Michele Sanmicheli; 14841559) — італьянскі архітэктар і інжынер фартыфікацыі эпохі Высокага Адраджэння.

Мікеле Санмікеле
Мікеле Санмікеле
Мікеле Санмікеле
Дата нараджэння 1484[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1559[3]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Італія
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Верона, Рым, Арв’ета, Парма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Сан-Мікеле каля Вероны ва ўладаннях Венецыі. Вучыўся ў сваіх бацькі Джавані і дзядзькі Барталамеа Санмікелі, якія працавалі ў Вероне. Пасля ён таксама адчуў уплыў Даната Брамантэ і Джуліяна да Сангала.

 
Палацца Грымані ў Венецыі

Ва ўзросце 16 гадоў пераехаў у Рым, дзе вывучаў антычную скульптуру і архітэктуру, і, магчыма, быў асістэнтам архітэктара Антоніа да Сангала. Пасля 1509 года каля двух дзесяцігоддзяў працаваў у Арв’ета, дзе пабудаваў шэраг цэркваў і палацца. Сярод яго ранніх работ вылучаецца праект сабора Санта-Марыя-дэле-Грацые ў Мантэф’ясконэ (з 1519) — 8-граннага купальнага збудавання. Адначасова ў 1509—1527 гадах Санмікелі быў на службе ў Папы Рымскага, па яго замове мацаваў сцены Пармы і П’ячэнцы. Пасля разгрому Рыма войскамі імператара Карла V у 1527 годзе працаваў у Вероне, дзе пабудаваў вароты гарадскіх умацаванняў Порта Нуова і Порта Паліа; пры пабудове фартыфікацый горада упершыню ўжыў сістэму бастыёнаў.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Санмикели Микеле // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  4. БелЭн 2002.

Літаратура правіць