Міклаш Харасці (венг.: Miklós Haraszti; * 2 студзеня 1945, Іерусалім) — венгерскі пісьменнік, журналіст, праваабаронца, прафесар. У 2012 годзе прызначаны спецдакладчыкам ААН па Беларусі.

Міклаш Харасці
Miklós Haraszti
дэпутат Нацыянальнага сходу Венгрыі[d]
2 мая 1990 — 27 чэрвеня 1994
Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ
9 сакавіка 2004 — 10 сакавіка 2010
Папярэднік Фраймут Дувэ[d]
Пераемнік Дуня Міятавіч[d]
Спецыяльны дакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі[d]
1 лістапада 2012 — 1 лістапада 2018
Папярэднік Адрыян Северын[d]
Пераемнік Anais Marin[d]
Нараджэнне 2 студзеня 1945(1945-01-02) (79 гадоў)
Жонка Антонія Сентэ
Дзеці дзве дачкі
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць журналіст, палітык, перакладчык
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1964—1967, 1968—1970 вывучаў венгерскую мову і філасофію ў Будапешцкім універсітэце, двойчы быў выключаны і ўзяты пад паліцэйскі нагляд. У 1970 пайшоў на фізічную працу, паводле ўласнага досведу напісаў разам з Дзьёрдзем Конрадам кнігу «Праца на прэмію» пра эксплуатацыю працоўных на дзяржаўнай вытворчасці. За распаўсюджанне гэтай кнігі ў 1973 годзе быў асуджаны да 8 месяцаў пазбаўлення свабоды з адтэрміноўкай на 3 гады.

У 1976 стаў адным з заснавальнікаў руху дэмакратычнай апазіцыі, а ў 1980 рэдактарам перыядычнага самвыдання «Beszélő» (па-беларуску: спатканне ў сэнсе сустрэчы вязня з асобамі, што яго наведваюць). Публікаваў у ім артыкулы пра лёсы рэпрэсаваных па палітычных прычынах асоб, дзейнасць незалежных ініцыятываў. У 1988 заснаваў так званую Сетку свабодных ініцыятыў.

У 1989 годзе стаў членам Саюза свабодных дэмакратаў (СВД); прыняў удзел у перамовах за круглым сталом  (англ.) датычна свабодных выбараў. У 1990—1994 быў дэпутатам нацыянальнага парламента ад ЗВД.

Пазней чытаў лекцыі па дэмакратызацыі і палітычных СМІ ў некалькіх універсітэтах. У 1996 атрымаў званне доктара honoris causa Паўднёва-Заходняга ўніверсітэта (ЗША).

9 сакавіка 2004 прызначаны прадстаўніком Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе па свабодзе СМІ. 10 сакавіка 2010 пакінуў пасаду, адбыўшы на ёй два тэрміны.

28 верасня 2012 прызначаны адмысловым дакладчыкам па сітуацыі ў Беларусі Савеце ААН па правах чалавека[1].

Кнігі Міклаша Харасці «Працоўны ў працоўнай дзяржаве» і «Аксамітная турма» перакладзены на розныя мовы свету.

Зноскі

  1. Спецдакладчыкам ААН па Беларусі прызначаны Міклаш Харашці. Радыё «Свабода» (28 верасня 2012). Праверана 1 кастрычніка 2012.

Спасылкі правіць