Мікола Ткачоў

беларускі празаік, перакладчык і журналіст

Мікалай Гаўрылавіч Ткачоў (8 сакавіка 1918, в. Горанка, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня  — 20 красавіка 1979, Мінск) — беларускі празаік, перакладчык і журналіст.

Мікола Ткачоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 сакавіка 1918(1918-03-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 красавіка 1979(1979-04-20) (61 год)
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, журналіст
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў планава-эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя В. Куйбышава. У 1940 годзе прызваны ў Чырвоную армію, удзельнічаў у баях на фронце і партызанскай барацьбе ў тыле ворага. Пасля вайны працаваў адказным сакратаром у рэдакцыі магілёўскай абласной газеце «За Радзіму». Узначальваў літаб’яднанне «Прыдняпроўе» пры абласной газеце, працаваў над рукапісам свайго рамана «Згуртаванасць» аб партызанскім руху на Магілёўшчыне, удзельнікам якога быў. Пасля пераезду ў Мінск працаваў адказным сакратаром часопіса «Полымя», галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва» (1957—1959). У 1959—1972 гадах займаў пасаду адказнага сакратара праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, затым заснаваў і ўзначаліў як дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972—1979).

Памяць правіць

Цэнтральная раённая бібліятэка ў Краснаполлі носіць імя Міколы Ткачова.

Творы правіць

  • 1938 г. — у часопісе «Полымя рэвалюцыі» надрукавана першае апавяданне «На граніцы»
  • 1951 г. — раман «Згуртаванасць», прысвечаны барацьбе беларускага народа супраць захопнікаў
  • 1962 г. — пераклаў на беларускую мову зборнік апавяданняў В.Рошкі «Што мае вочы бачылі»
  • 1963 г. — зборнік «Пошукі скарбаў». У гэты зборнік увайшлі самыя лепшыя апавяданні пісьменніка
  • 1975 г. — пераклаў на беларускую мову аповесць М.Прыляжаевай «Жыццё Леніна»
  • 1976 г. — нарыс «Дарога барацьбы», які увайшоў у зборнік «Іх справы золатам гараць»
  • 1978 г. — зборнік прозы «Дыханне агню». У апавяданнях і нарысах пісьменнік услаўляе сваіх сучаснікаў, занятых мірнай працай.

Зноскі

Спасылкі правіць