Мікракантролер (па-англ. Microcontroller), ці скарочана МК – аднакрышталёвы мікракамп'ютар; электронная прылада, якая змяшчае на адной інтэгральнай схеме мікрапрацэсар і перыферыйныя прылады (таймеры, лічыльнікі і іншае). Выкарыстоўваецца для кіравання за іншымі электроннымі прыладамі. Мікракантролеры атрымалі шырокае ўжыванне ў прамысловай электроніцы, дзякуючы свайму невялікаму кошту пры даволі значных магчымасцях.[1]

Плата з МК AT89C2051 (Atmel)

Тыповы мікракантролер складаецца з мікрапрацэсара і іншых прылад, што прынята называць убудаванымі перыферыйнымі прыладамі – таймеры, памяць, аналага-лічбавы (АЛП) і лічбава-аналагавы (ЛАП) пераўтваральнікі і падобнае. Яны знаходзяцца на крышталі аддзелена ад мікрапрацэсарнага ядра і не ўваходзяць непасрэдна ў ягоную структуру. Пры гэтым, іх не трэба блытаць са знешнімі перыферыйнымі прыладамі – аддзеленымі прыладамі, што падключаюцца к МК непасрэдна або цераз плату (знешняя памяць, датчыкі).

Электронная сістэма, асновай якой з'яўляецца мікракантролер называецца мікракантролернай (прыватны выпадак мікрапрацэсарнай сістэмы).

MCS-51 правіць

 
Мікракантролер Intel P8051

MCS-51 – гэта сямейства мікракантролераў, якія былі выпушчаны кампаніяй Intel у 1980 годзе для выкарыстання ва ўбудаваных сістэмах. Першым прадстаўніком сямейства быў МК Intel 8051, заснаваны на Гарвардскай архітэктуры і створаны па тэхналогіі n-МАП (метал-аксід-паўправаднік). Быў вельмі папулярны ў 1980-х і на пачатку 1990-х гадоў, але пазней саступіў месца іншым 8051-сумяшчальным МК. Базавая мікраархітэктура МК уключала ў сябе працэсарнае ядро, прылады аператыўнай і пастаяннай памяці, некалькі паслядоўных і паралельных партоў УВ, логікі кіравання прыпыненнямі і два таймеры.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Бродин В. Б., Калинин А. В. Системы на микроконтроллерах и БИС программируемой логики. — М.: ЭКОМ, 2002. — ISBN 5-7163-0089-8.

Зноскі

  1. Микропроцессорная техника: учебник /И. Н. Огородников. 2-е изд., перераб. и доп. Екатеринбург: УГТУ-УПИ, 2007. 380 с. ISBN 978-5-321-00975-8 ISBN 5-321-00975-9