Мікулаш Галанда
Мі́кулаш Га́ланда (славацк.: Ľudovít Fulla; 4 сакавіка 1895, Мала Веска, Аўстра-Венгрыя (цяпер каля Турч'янске-Цепліцы, Славакія) — 5 чэрвеня 1938, Браціслава) — славацкі жывапісец, ілюстратар, графік. Адзін з пачынальнікаў і прапагандыстаў славацкага мадэрну пачатку XX стагоддзя.
Мікулаш Галанда | |
---|---|
славацк.: Mikuláš Galanda | |
Дата нараджэння | 4 мая 1895[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 чэрвеня 1938[1][2][…] (43 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | мастак, графік, ілюстратар, рысавальнік |
Вучоба | |
Член у |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Мастацкую адукацыю атрымаў у Акадэміі мастацтваў у Будапешце (1914—1916) і Мастацка-прамысловай школе ў Празе (1923—1927).
Зрабіў значны ўнёсак у станаўленне славацкага мадэрнізму. Ён і яго сябар Людавіт Фула былі аўтарамі маніфеста славацкіх мадэрністаў.
Пахаваны на мемарыяльным Народных могілках у Марціне.
Творчасць правіць
У сваёй творчасці выкарыстоўваў асобныя прыёмы фавізму і кубізму, звяртаўся да традыцый народнага мастацтва.
Аўтар паэтычных сцэн сялянскага жыцця, якія адрозніваюцца мяккасцю каларыту і абагульненых лінейных рытмаў («Каля калыскі», 1929, Нацыянальная галерэя, Прага; «Пастараль», 1936, прыватны збор), гравюр і малюнкаў на тэмы жыцця гарадской бядноты, працятых сацыяльна-крытычнымі нотамі (цыкл літаграфій «Каханне ў горадзе», 1924; «Без працы», літаграфія, 1925).
Зноскі
- ↑ а б Mikulas Galanda // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б Vědecká knihovna v Olomouci REGO Праверана 1 красавіка 2024.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікулаш Галанда
- Mikuláš Galanda — zakladateľ slovenskej moderny (славацк.)