Мікіта Віктаравіч Навумаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Мікіта Навумаў)

Мікіта Навумаў (нар. 15 лістапада 1989) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2017—2021).

Футбол
Мікіта Навумаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Мікіта Віктаравіч Навумаў
Нарадзіўся 15 лістапада 1989(1989-11-15)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 194 см
Вага 90 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 23
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2015 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 107 (3)
2010   Беларусь Полацк 27 (3)
2011   Беларусь Полацк 13 (2)
2016—2018 Беларусь Віцебск 77 (5)
2019—2020 Казахстан Жэтысу (Талдыкарган) 47 (4)
2021—2022 Беларусь Дынама (Мінск) 34 (2)
2023 Казахстан Кызыл-Жар (Петрапаўлаўск) 20 (0)
2024— Беларусь Віцебск
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь B 2 (0)
2017—2021 Беларусь Беларусь 14 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 лістапада 2021

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец віцебскай ДЮСШ-6, з 2007 года гуляў за наваполацкі «Нафтан». Сезон 2010 і другую палову сезона 2011 правёў у арэндзе ў «Полацку».

У сезоне 2012 стала трапляў у аснову наваполацкага клуба, а ў 2013 годзе замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У студзені 2016 года пакінуў «Нафтан»[3].

Пасля зыходу з «Нафтана» адправіўся на прагляд у «Белшыну»[4], аднак у лютым стаў іграком «Віцебска»[5]. У «Віцебску» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. З ліпеня па кастрычнік 2016 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў стартавы склад.

У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у казахстанскі клуб «Жэтысу» і ў выніку падпісаў з ім кантракт[6]. У складзе «Жэтысу» стаў асноўным абаронцам. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт з клубам[7]. Выконваў функцыі капітана каманды.

У студзені 2021 года стала вядома, што Навумаў разам з іншымі беларускімі ігракамі пакінуў «Жэтысу»[8]. Неўзабаве абаронца падпісаў пагадненне з мінскім «Дынама»[9]. У сезоне 2021 быў іграком стартавага складу, толькі ў верасні і кастрычніку не гуляў з-за траўмы. Сезон 2022 таксама пачынаў у якасці іграка асновы, але з лета стаў звычайна заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[10].

У пачатку 2023 года трэніраваўся з казахстанскім «Атырау», а пазней далучыўся да «Кызыл-Жара», у складзе якога пачаў сезон 2023[11]. У студзені 2024 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Віцебска»[12].

Міжнародная кар’ера правіць

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе. 9 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Арменіі (1:4).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Нафтан   10 0
2008 дубль Нафтан   29 2
2009 дубль Нафтан   25 0
2010 Д2 Полацк   27 3
2011 (1) Д1 Нафтан   3 0
2011 (2) Д2 Полацк   13 2
2012 Д1 Нафтан   21 0
2013 Д1 Нафтан   29 2
2014 Д1 Нафтан   30 0
2015 Д1 Нафтан   24 1
2016 Д1 Віцебск   20 1
2017 Д1 Віцебск   29 1
2018 Д1 Віцебск   28 3
2019 Д1 Жэтысу   30 4
2020 Д1 Жэтысу   17 0
2021 Д1 Дынама   19 2
2022 Д1 Дынама   15 0
2023 Д1 Кызыл-Жар   20 0

Крыніцы правіць

  1. Nikita Naumov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/navumau-mikita
  3. "Нафтан" расстался с Наумовым и Лебедевым (руск.). football.by (11 студзеня 2016). Праверана 16 студзеня 2024.
  4. Богунов и Наумов пройдут просмотр в «Белшине» (руск.). by.tribuna.com.
  5. Наумов подписал контракт с "Витебском" (руск.). football.by (7 лютага 2016). Праверана 16 студзеня 2024.
  6. Никита Наумов и Ненад Адамович стали игроками "Жетысу" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (26 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2024. Праверана 16 студзеня 2024.
  7. Наумов продлил контракт с "Жетысу" (руск.). football.by (10 студзеня 2020). Праверана 16 студзеня 2024.
  8. Все белорусы покинули "Жетысу" (руск.). football.by (18 студзеня 2021). Праверана 16 студзеня 2024.
  9. Минское "Динамо" объявило о подписании контракта с Никитой Наумовым (руск.). football.by (19 студзеня 2021). Праверана 16 студзеня 2024.
  10. Хаткевич, Козлов и Наумов покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (19 снежня 2022). Праверана 16 студзеня 2024.
  11. Варатар Сцяпанаў і абаронца Навумаў патрапілі ў заяўку «Кызыл-Жара» на сезон у Д1 Казахстана. by.tribuna.com (3 сакавіка 2023). Праверана 3 сакавіка 2023.
  12. "Витебск" объявил о возвращении Никиты Наумова (руск.). football.by (4 студзеня 2024). Праверана 16 студзеня 2024.