Мімант (Мімас, стар.-грэч.: Μίμας) — адзін са ста пяцідзесяці змеяногіх гігантаў. Сын Урана і Геі, брат гекатанхейраў, цыклопаў і тытанаў.

Браў удзел у гігантамахіі [1]. Па адной з версій, быў паражаны маланкай Зеўса [2]. Па іншым аповядзе, Гефест забіў яго, кідаючы распаленыя камяні [3]

Таксама існуюць версіі, што ён быў забіты кімсьці з трох: або Арэсам, які зняў з яго даспехі [4] або Пасейдонам ці Гераклам.

Ад яго адбыліся змеі на Лемнасе [5]. Пахаваны пад востравам Прахіта ў Сіцыліі [6].

Назва правіць

У гонар гіганта названы спадарожнік Сатурна - Мімас, які атрымаў сваю назву ў 1847 годзе.

Зноскі

  1. Гарацый. Оды III 4, 53
  2. Еўрыпід. Іён 216, названы Мімам
  3. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 6, 2
  4. Апалоній Радоскі. Арганаўтыка III 1222
  5. Клаўдзіян. Гігантамахія 85-90
  6. Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.397