Міната́ўр — у старажытнагрэчаскай міфалогіі пачвара-людаед з галавой быка і целам чалавека.

Бой Тэсея з Мінатаўрам на старажытнагрэчаскай вазе VI ст. да н.э.

Яго ўласнае імя — Астэрый («Зорны»). Народжаны жонкай крыцкага цара Мінаса (дачюой Геліяса) Пасіфаяй ад свяшчэннага быка бога Пасейдона або ад самога Пасейдона. Мінас пасяліў Мінатаўра ў падземным лабірынце, куды яму прыносілі ў ахвяру (штогод або некалькі разоў на год) па сем юнакоў і дзяўчат з падуладных Мінасу Афін. Забіты героем Тэсеем.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Кун Н. А. Легенды і міфы Старажытнай Грэцыі — М.: ЗАТ Фірма СТД, 2005. — 558 з. ISBN 5-89808-013-9