Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля

Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля — каталіцкая тэалагічная навучальная ўстанова ў горадзе Мінску. Апекуном вучэльні з’яўляецца святы Ян Хрысціцель. Заняткі абдываюцца ў Хрысціянскім цэнтры па вул. Серафімовіча, 19.

Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля
Дата заснавання 16 кастрычніка 2010
Тып каледж
Размяшчэнне

Гісторыя правіць

16 кастрычніка 2010 года распачаў сваю дзейнасць «Цэнтра падрыхтоўкі катэхэтаў» пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

30 жніўня 2013 года Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Паўлавіч Гуляка ўручыў Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі каледжа. Духоўная навучальная ўстанова была заснавана Мітрапалітам на базе «Цэнтра падрыхтоўкі катэхэтаў». Дырэктарам Каледжа прызначаны кс. д-р Ян Крэміс[1][2]. Заняткі першапачаткова абдываліся пры Чырвоным касцёле ў Мінску, на сённешні дзень у Хрысціянскім цэнтры.

Кірункі правіць

  • Група «А» (тэалогія) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію і іншыя прадметы згодна з праграмай навучання. Навучэнцы гэтай групы атрымліваюць дыплом аб заканчэнні каледжа без прысваення кваліфікацыі.
  • Група «B» (тэалогія + катэхетыка) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці катэхета (настаўніка катэхізіса). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
  • Група «C» (тэалогія + касцёльны спеў) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці кантара (кіраўніка спеваў). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне арганізацыі літургічных спеваў.
  • Група «D» (тэалогія + сродкі масавай камунікацыі) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных сродках масавай камунікацыі ў якасці супрацоўніка КСМК (каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне сродкаў масавай камунікацыі.
  • Група «Е» (тэалогія + рэлігійны турызм) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных структурах у якасці куратара пілігрымак. Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне рэлігійнага турызму[3].

Навучэнцы ІІІ курса, у залежнасці ад групы (B, C, D, Е), акрамя прадугледжаных праграмай навучання прадметаў, наведваюць лекцыі, якія даюць магчымасць атрымання адпаведнай кваліфікацыі (катэхет, кантар, супрацоўнік КСМК, куратар пілігрымак)[4].

Абітурыенты правіць

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Пасля заканчэння каледжа навучэнцы атрымліваюць дыплом з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі. Навучанне ў каледжы бясплатнае.

Год/чалавек Паступіла Выпускнікоў
2018 18[5] ?
2019 ? 10[6]
2020 ? 11[7]
2021 ? 8[8]

Выкладчыкі правіць

  • біскуп Аляксандр Яшэўскі.
  • кс. Дзмітрый Барыла.
  • кс. Юрый Рашатко.
  • Алена Шымак.
  • кс. Уладзімір Марушэўскі.
  • кс. Павел Эйсмант.
  • кс. Яўген Вінтоў.

Дырэктары правіць

Зноскі