Мінскі ўмацаваны раён

Мінскі ўмацаваны раён, скарочана Мінскі УР — умацаваны раён у наваколлі Мінска, які будаваўся ў 1930—1933 гадах.

Гісторыя правіць

 
Доўгатэрміновая агнявая кропка каля в. Жукаўкі Мінскага раёна

Уздоўж заходняй граніцы СССР былі пабудаваны пяць умацаваных раёнаў (УРаў) — Палескі, Слуцкі, Мінскі, Лепельскі і Полацкі. Яны былі створаны для абароны граніцы, абсталяваны сістэмай абарончых збудаванняў.

Найбольш моцным з УРаў па насычанасці фартыфікацыйнымі збудаваннямі, агнявымі сродкамі і працягласці быў Мінскі УР. Ён праходзіў за 40—60 км ад Мінска. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР старыя УРы былі раззброены, у асноўным дэманціраваны, і страцілі сваё абарончае значэнне. Новыя УРы пачалі будавацца ўздоўж новай савецка-германскай граніцы. Але іх будаўніцтва да моманту нападу гітлераўскай Германіі на Савецкі Саюз не было закончана.

Дзяржынскі участак правіць

Частка Мінскага УРа праходзіла па тэрыторыі Дзяржынскага раёна. Яго шырыня тут дасягала 40 км. Гэты участак прыкрываў заходнія і паўднёва-заходнія падыходы да беларускай сталіцы.

У канцы чэрвеня 1941 года у Мінскім УРы на дзяржынскім ваенна-стратэгічным напрамку разгарнуліся жорсткія абарончыя баі.

Да нашага часу на тэрыторыі раёна захаваліся абарончыя збудаванні каля Дзяржынска, вёсак Дзягільна, Клыпаўшчына, Старынкі і інш. Да вайны адна з вёсак раёна называлася Бліндаж[1].

Зноскі