Мінск (камп’ютар)

камп'ютар
(Пасля перасылкі з Мінск, камп'ютар)

«Мінск» — сямейства савецкіх лічбавых ЭВМ, прызначаных для ўжывання ў вышэйшай адукацыі і навуцы.

Мінск
Тып сямейства савецкіх лічбавых ЭВМ
Выпушчаны 1959
Выпускаўся па 1975

Распрацоўваліся і вырабляліся, як вынікае з назвы, у г. Мінск, з 1959 па 1975 гг. Вытворчасць вялася на Мінскім заводзе ЭВМ імя Арджанікідзэ. Таксама быў наладжаны выпуск у Гомелі і Брэсце.

Канструктарскае бюро і завод былі створаны адначасова (у канцы 50-х гг.) і працавалі побач — гэтым тлумачыцца і якасць машын, і рэкордна кароткі тэрмін іх запуску ў вытворчасць.

Мадэлі і мадыфікацыі правіць

Мінск-1 правіць

На лямпавай аснове. Сістэма каманд — двухадрасная. Даўжыня слова — 31 біт. АЗП на ферытавых сардэчніках, аб'ёмам 1024 словы. Хуткадзейнасць — 3000 ап/с. Выраблялася з 1960 года, да канца 1964 года, усяго выраблена 220 машын. Галоўны канструктар — Г. П. Лапата.
«Мінск-11», «Мінск-12», «Мінск-14», «Мінск-16»
Спецыялізаваныя мадыфікацыі «Мінск-1». Выраблена машын: «Мінск-11» — 11, «Мінск-12» — 5, «Мінск-14» — 36, «Мінск-16» — 1 машына.

Мінск-2 правіць

Транзістарная і дыёдна-трансфарматарная патэнцыйна-імпульсная логіка. Галоўны канструктар — В. У. Пржыялкоўскі. Сістэма каманд — двухадрасная, 100 каманд. Даўжыня слова — 37 разрадаў. У машынным слове змяшчаўся знак ліку і 12 васмярковых ці 9 дзесятковых разрадаў, альбо лік з плаваючай коскай, альбо 6 літарна-лічбавых сімвалаў у тэлеграфным кодзе МТК-2. Канструкцыя збудавана на аснове зменных модуляў (ячэек) на транзістарах П-16А, усяго ўжывалася 7500 транзістараў і 18000 дыёдаў на 1286 ячэйках. Тактавая частата — 250 кГц. Займаная плошча поўнага камплекта абсталявання — 40 кв.м. Спажываная магутнасць — не болей за 4 кВт. Выраблялася з 1963 года, да канца 1964 года, усяго выраблена 118 машын, не ўлічваючы мадыфікацыі.
«Мінск-22», «Мінск-22М»
Мадыфікацыя «Мінск-2». Пашыраны магчымасці па далучэнні знешніх прылад. Усяго было выраблена 734 машыны.
«Мінск-23»
Мадыфікацыя «Мінск-2». Выраблена 28 машын. Галоўны канструктар — У. В. Пржыялкоўскі. Некаторыя ідэі распрацоўкі былі ўзяты ад IBM 1401. Прызначаліся для апрацоўкі даных, планава-эканамічных задач, апрацоўкі статыстыкі.

Мінск-32 правіць

Выраблялася з 1968 года па 1975 год. Усяго было выраблена каля 3000 машын. Самая масавая ЭВМ другога пакалення ў СССР. Галоўны канструктар — В. У. Пржыялкоўскі.

Літаратура і публікацыі правіць

  • Пржиялковский В. В. Конструкция и эксплуатационные характеристики вычислительной машины «Минск-2». — М., Статистика, 1964.
  • Марголин М. С., Надененко В. К., Смирнов Г. Д. Электронная вычислительная машина «Минск-22». — Минск, Высшая школа, 1967.
  • Марголин М. C., Скоромник М. Г., Столяров Г. К., Чупригина Л. Г. Принципы работы ЭВМ «Минск-22». — М., Статистика, 1970.
  • Пржиялковский В. В., Смирнов Г. Д., Пыхтин В. Я. Электронная вычислительная машина «Минск-32». — М., Статистика, 1972.

Спасылкі правіць