Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР

Міністэ́рства прамысло́васці будаўні́чых матэрыя́лаў Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР.

Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Беларускай ССР
Выява лагатыпа
Пячаткі ўсіх міністэрстваў БССР выкарыстоўвалі герб БССР
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя БССР
Дата стварэння 26 сакавіка 19468 ліпеня 1957
21 кастрычніка 196519 верасня 1991
Папярэдняе ведамства Народны камісарыят прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР
Заменена на Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Рэспублікі Беларусь
Вышэйшае ведамства Савет Міністраў БССР
Штаб-кватэра вул. Калектарная, 10, Мінск 220004

У 1957 годзе было скасавана[1], у 1965 годзе было зноў адноўлена.

Паўнамоцтвы правіць

Міністэрства ажыццяўляла кіраўніцтва спецыялізаванымі галінамі вытворчасці, якія выраблялі матэрыялы, вырабы, дэталі і канструкцыі, якія прымяняюцца ў будаўніцтве (сценавыя матэрыялы, вяжучыя, дахавыя і гідраізаляцыйныя аддзелачныя, цяпло-і гукаізаляцыйныя матэрыялы і вырабы, кіправыя запаўняльнікі, мяккія дахавыя і гідраізаляцыйныя матэрыялы, вапнавыя, гіпсавыя і іншыя мясцовыя вяжучыя матэрыялы і вырабы, нярудныя і неметаларудныя матэрыялы). Найважнейшыя галіны: цэментная, азбеставая, азбацэментная, шкляная, будаўнічыя керамікі, сценавых матэрыялаў, нярудных будаўнічых матэрыялаў, неметаларудных матэрыялаў, вырабаў з палімернай сыравіны, зборных жалезабетонных вырабаў і канструкцый, аддзелачных матэрыялаў з мармуру і граніту, санітарна-тэхнічнага абсталявання.

Структура на 1974 год правіць

  • Горна-геалагічны аддзел
  • Аддзел абсталявання і камплектацыі
  • Аддзел шкла і фарфору
  • Аддзел вытворчасці сценавых, звязальных і цеплаізаляцыйных матэрыялаў
  • Вылічальны цэнтр (вул. К. Маркса, 3)[2].

Міністры правіць

Зноскі

Літаратура правіць