Мір’ям Карпілава

Мір’ям Карпілава (ідыш: מרים קארפילאוו; 1888, Мінск — 9 мая 1956, Брыджпарт, Канектыкут, ЗША) — яўрэйская пісьменніца. Папулярнымі былі яе раманы.

Мір’ям Карпілава
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1888
Месца нараджэння
Дата смерці 9 мая 1956(1956-05-09)
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў мінскім прадмесці Добрыя Мыслі ў месяц тамуз, прыблізна ў ліпені, 1888 года. Бацькі, Эля і Хана, мелі 10 дзяцей. Бацька гандляваў лесам. Вучылася ў школах, потым вывучала фатаграфію. У 1905 пераехала ў ЗША. Жыла ў гарадах Нью-Ёрк і Брыджпарт. У Брыджпарце пасяліліся і яе браты. З 1906 выступае ў друку. У 1925 часова жыла ў Бостане. У 1926 выехала ў Палесціну, праз тры гады вярнулася ў Амерыку. Працавала рэтушоркай, падрысоўвала і размалёўвала здымкі пры цяжкіх умовах. Потым супрацоўнічала ў газеце «Форвэрц» (1930-я). Падтрымлівала левых сіяністаў (Паалей-Цыён). Яе погляды блізкі фемінізму.

Творчасць правіць

Ёй належыць некалькі соцень твораў у розных жанрах і родах: апавяданні, раманы, п’есы, вершы, артыкулы і інш. Творы з’яўляліся на старонках газет. Напісала больш 12 раманаў. Раман «Дзённік адзінокай…» меў два кніжныя выданні. Прыжыццёвыя кнігі:

  • драма «Ін ды штурэм тэг» (1909) — У дні буры
  • раман у лістах «Егудыс» (1911)
  • раман «Тагебух фун ан элэндэр мэйдл одэр дэр камф геген фрае лібэ» (1918; 2 выд. 1928, Рыга) — Дзённік адзінокай, або змаганне супраць свабоднай любові
  • раман «Брохэ, а клейн-штэтлдыке» (1923) — Броха з маленькага мястэчка
  • апавяданні «А провінц-цайтунг» (1929) — Правінцыйная газета

Пераклала на ідыш з рускай мовы «Іду Гайнэ» С. Юшкевіча.

Друкавалася ў газетах: Ды ідышэ фон, Ідышэр кемфэр, Дэр гройсэр кібіцэр, Дыс ідышэ фолк, Кундэс, Вархайт, Цукунфт, Фрае арбэтэр штымэ, Гэрэхтыкейт, Ідышэс тагеблат, Цайт[en], Глайххейт, Хайнт, Тог[en], Форвэрц, The Ladies’ Garment Worker.

Памяць правіць

У 2010-я гады з’яўляюцца пераклады на англійскую мову.

Спасылкі правіць

Творы