Міс Сусвет — міжнародны конкурс прыгажосці, які праводзіцца штогод. Самы прэстыжны конкурс прыгажосці ў свеце.

Гісторыя правіць

Пасля перамогі ў конкурсе Міс Амерыка 1951 года Іяланда Бетбезэ адмовілася пазаваць у купальніках Catalina, якія вырабляліся кампаніяй Pacific Mills, якая была буйным фундатарам конкурсу. Тады ў 1952 годзе Pacific Mills выйшла з удзелу ў Міс Амерыка і заснавала альтэрнатыўны амерыканскі конкурс Міс ЗША і міжнародны конкурс Міс Сусвет. Першы конкурс быў праведзены ў Лонг-Біч і на ім перамагла Армі Куусела з Фінляндыі.

Конкурс быў упершыню паказаны па тэлебачанні ў 1955 годзе. Да 1971 года конкурс праводзіўся ў ЗША, але з 1972 ён кожны год праводзіцца ў новай краіне.

Пасля конкурс стаў часткай кампаніі Kayser-Roth, а затым Gulf and Western Industries. У 1996 годзе правы на правядзенне конкурсу былі набытыя Дональдам Трампам. Геаграфія краін-удзельніц працягвае пашырацца. У апошнія гады да яго далучыліся Кітай (2002), Албанія (2002), В’етнам (2004), Грузія (2004), Эфіопія (2004), Латвія (2005), Казахстан (2006) і Танзанія (2007).

У 2002 годзе яго пераможцай стала Міс Расіі Аксана Фёдарава. Аднак яна страціла тытул пасля таго, як не змагла выканаць усе звязаныя з ім абавязкі. У 2005 годзе перамагла Наталля Глебава, Міс Канада, якая нарадзілася ў Расіі, Туапсэ.

Конкурс сёння правіць

Адбор удзельніц правіць

Удзельніцы конкурсу Міс Сусвет як правіла адбіраюцца на нацыянальных конкурсах прыгажосці краін-удзельніц. Аднак гэта не заўсёды так. Удзельніца конкурсу 2004 года ад Аўстраліі Джэніфер Хоўкінс была проста адабраная мадэльным агенцтвам, а нацыянальны аўстралійскі конкурс не праводзіўся, бо лічыўся састарэлым. Мінімальны ўзрост удзельніцы Міс Сусвет павінен быць 18 гадоў.

Асноўны конкурс правіць

Цяпер асноўны конкурс праводзіцца на працягу двух тыдняў у маі-чэрвені чарговага года. У 1970—1990-х конкурс працягваўся месяц, але цяпер яго працягласць была скарочана.

Месцы ўдзельніц вызначаюцца галасаваннем суддзяў. Пераможца атрымлівае кантракт тэрмінам на адзін год, на працягу якога ездзіць па свеце з рэкламнымі мэтамі.

Пераможцы конкурсу правіць

Year Міс Сусвет Нацыянальны тытул Краіна Месца правядзення конкурсу
2018 Бангкок
2017
2016
2015
2014
2013
2012
2011
2010
2009
2008   Даяна Мендоза Miss Venesuela Universe Венесуэла Нячанг, В’етнам
2007   Рыё Моры Miss Universe Japan Японія Мехіка
2006   Зулейка Рывера Miss Puerto Rico Universe Пуэрта-Рыка Лос-Анджэлес
2005   Наталля Глебава Miss Universe Canada Канада Бангкок
2004   Джэніфер Хоўкінс Miss Universe Australia Аўстралія Кіта
2003   Амелія Вега Miss Republica Dominicana Universo Дамініканская Рэспубліка Панама
2002   Аксана Фёдарава (адмовілася ад кароны) Міс Расія Расія Сан-Хуан, Пуэрта-Рыка
  Хусцін Пасек Senorita Panama-Universo Панама
2001   Дэніс Кіньёнес Miss Puerto Rico Universe Пуэрта-Рыка Баямон, Пуэрта-Рыка
2000   Лара Дута Femina Miss India Universe Індыя Нікасія
1999   Мпуле Квелагобэ Miss Universe Botswana Батсвана Чагуарамас, Трынідад і Табага
1998   Вендзі Фітцвільям Miss Trinidad & Tobago-Universe Трынідад і Табага Ганалулу
1997   Кэры Эн Уэльс - Аўстралія Пуэрта-Рыка
1972   Брук Махеалані Лі Міс ЗША ЗША -
1960   Лінда Бемент - ЗША -
1959   Акіка Кажыма - Японія -
1958   Лус Марына Сулуага - Калумбія -
1957   Глэдзіс Зендэр Міс Перу Перу -
1956   Кэрал Морыс - ЗША -
1955   Хілеві Ромбін - Швецыя -
1954   Мірыям Сцівенсан Міс ЗША ЗША -
1953   Крысціян Мартэл - Францыя -
1952   Армі Куусела - Фінляндыя -

Спасылкі правіць