Мітоз — непрамое дзяленне клеткі, карыякінез, найбольш распаўсюджаны спосаб рэпрадукцыі эўкарыятычных клетак. Біялагічнае значэнне мітозу складаецца ў строга аднолькавым размеркаванні рэплікаваных храмасом паміж даччынымі ядрамі, што забяспечвае ўтварэнне генетычна аднолькавых даччыных клетак і захоўвае пераемнасць у шэрагу клетачных пакаленняў.

На ілюстрацыі схематычна адлюстравана асноўная функцыя мітатычнага дзялення, якоя зводзіцца ў выніку да раўнамернага падзелу рэплікаваных храмасом паміж даччынымі клеткамі

Мітоз — адзін з фундаментальных працэсаў антагенезу. Мітатычнае дзяленне забяспечвае рост мнагаклетачных эўкарыёт за кошт павелічэння папуляцыі тканкавых клетак. У выніку мітатычнага дзялення клетак мерыстэм павялічваюцца тканкавыя папуляцыі раслінных клетак. Драбленне аплодненага яйка і рост большасці тканак у жывёл таксама адбываецца шляхам мітатычных дзяленняў.

Мітатычнаяе дзяленне, якое ажыццяўляецца праз разбурэнне ядравай абалонкі завецца адкрытым мітозам. У гэтым выпадку, характэрным для жывёл і раслін, разыходжанне храмасом да палюсоў даччыных клетак адбываецца ў цытаплазме. Форма мітоза, пры якой ядравая абалонка застаецца цэльнай, а падзел храмасом адбываецца у ядры (напрыклад у дрожджаў), завецца закрытым мітозам.

На падставе марфалагічных асаблівасцяў мітоз (у асобнасці адрыты тып) ўмоўна падзяляецца на стадыі: прафазу, праметафазу, метафазу, анафазу, целафазу. Першыя апісанні мітатычных фаз і ўстанаўленне іх паслядоўнасці былі зроблены ў 1870—1880-х гадах. У канцы 1870-х — пачатку 1880-х гадоў нямецкі гістолаг Вальтэр Флемінг для абазначэння працэсу непрамога дзялення клеткі ўвёў тэрмін «Мітоз».