Мітрапо́лія (грэч. μητρόπολις) — епіскапская кафедра, а таксама тэрыторыя або горад, якую ўзначальвае мітрапаліт. Гістарычна, мітраполіяй называліся розныя царкоўна-адміністрацыйныя ўтварэнні: першапачаткова так называлі горад, які быў цэнтрам епархіі; затым - япіскапскую кафедру, якая мела ў сваім падначаленні некалькі епіскопій. Пасля мітраполіяй называлі таксама епархію, якую ўзначальвае мітрапаліт, але які не мае падначаленых епіскапаў. Аналагічная сітуацыя захоўваецца ў Эладскай праваслаўнай царквы, дзе дэ-факта ўсе кіруючыя архіреэі (акрамя кіраўніка) маюць тытул мітрапаліта і ўзначальваюць «мітраполіі».

У часы Рымскай імперыі правіць

У апостальскую эпоху (у асноўным у І-м стагоддзі) хрысціянская царква складалася з неабмежаванай колькасці мясцовых цэркваў, якія ў першыя гады разглядалі першую царкву ў Ерусаліме ў якасці свайго асноўнага цэнтра і кропкі адліку. Але да IV стагоддзя склалася сістэма, у якой епіскап сталіцы кожнай свецкай правінцыі (мітрапаліт) звычайна меў пэўныя правы над епіскапамі іншых гарадоў правінцыі. Першы Нікейскі сабор 325 года, шосты канон якога ўпершыню ўводзіць званне "мітрапаліта", санкцыянаваў існае групаванне кафедраў па правінцыях Рымскай імперыі. У гэтай сістэме епіскап сталіцы кожнай рымскай правінцыі (мітрапаліт) валодаў пэўнымі правамі ў дачыненні да епіскапаў іншых гарадоў правінцыі.

Каталіцкая царква правіць

У сучаснай каталіцкай царкве мітраполію называюць правінцыяй — гэта аб'яднанне некалькіх дыяцэзій (епархій) і арцыдыяцэзій (архіепархій), якое ўзначальвае арцыбіскуп (архіепіскап) — гэта значыць мітрапаліт. У склад мітраполіі абавязкова павінен уваходзіць як мінімум адзін архідыяцэз (магчыма і больш). Цэнтр мітраполіі абавязкова супадае з цэнтрам архідыяцэзіі. Тры арцыбіскупы-мітрапаліта ў лацінскім абрадзе каталіцкай царквы гістарычна носяць тытул патрыярха (Патрыярх Венецыі, Патрыярх Лісабона і Патрыярх Іерусаліма).

Праваслаўная царква правіць

Праваслаўная мітраполія, якая ўключала некалькі епархій, на тэрыторыях так званай Кіеўскай Русі існавала ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскай Царквы пачынаючы з утварэння Кіеўскай мітраполіі ў канцы X стагоддзя, пасля хрышчэння Русі.

Эпізадычныя спробы мясцовых князёў мець у сваіх княствах адасобленыя мітраполіі адбываліся ў XI-XII стагоддзях і прывялі да ўтварэння ў XIV стагоддзі Літоўскай і Галіцкай мітраполій.

З 1461 года існавала дэ-факта незалежная Маскоўская мітраполія, кіраўнік якой у 1589 годзе атрымаў ад Канстанцінопальскага Патрыярха права называцца таксама патрыярхам (а падначаленая яму тэрыторыя - патрыярхатам). Маскоўскі Патрыярхат спачатку не ўключаў у сябе мітраполіі як аб'яднанні некалькіх епархіі, хоць Наўгародскі, Казанскі і Растоўскі архіепіскапы, а таксама епіскап Сарскі і Падонскі (Круціцкі) атрымалі тытул мітрапаліта.

У 1596-1620 гадах Кіеўская мітраполія пасля Берасцейскай уніі была падпарадкавана Святому Прастолу. Пасля аднаўлення, яна існавала ў складзе Канстанцінопальскага Патрыярхату аж да далучэння да Маскоўскага Патрыярхату ў 1687 годзе.

Зноскі