Міхал Ісаевіч, псеўданім «Miś» (нарадзіўся 18 жніўня 1921 у Баранавічах, памёр 4 сакавіка 2012 у Варшаве) — маёр Войска Польскага, салдат Арміі Краёвай, вязень канцлагера Stutthof у часы Другой сусветнай вайны.

Міхал Ісаевіч
Дата нараджэння 18 жніўня 1921(1921-08-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 сакавіка 2012(2012-03-04) (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род войскаў Шэрыя чыны[d] і Армія Краёва
Званне маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн «Крыж Грунвальда» III класа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у руху супраціву як салдат Саюза Узброеннай Барацьбы (польск. Związek Walki Zbrojnej), у червені 1940 года быў арыштаваны НКВД і ўтрымоўваўся ў турме ў Баранавічах.

У 1941 годзе пасля пачатку савецка-нямецкай вайны быў дэпартаваны на прымусовыя работы да Кёнігсберга. Пасля пабегу ў 1943 годзе жыў у Варшаве.

Са студзеня 1944 года — у аддзеле «Агат» (пазней — «Пегас») і ў батал’ёне «Парасон» Арміі Краёвай у Варшаве.

Удзельнічаў у замаху на кіраўніка паліцыі Варшавы Франца Кутчэрэ, выкананым 1 лютага 1944 г.

Быў арыштаваны немцамі і ўтрымліваўся ў варшаўскай цюрме Павіяк, але падчас допытаў ня быў вызначаны як удзельнік замаху.

24 мая 1944 года быў вывезены ў канцлагер Штутхоф. У канцлагеры працягваў канспірацыйную дзейнасць, браў удзел у падрыхтоўцы паўстання.

Пасля вайны жыў у Слупску, з 1947 — у Варшаве.

Браў удзел у рабоце Саюза барацьбітоў за свабоду і дэмакратыю (польск. Związek Bojowników o Wolność i Demokrację), у 1972—1974 быў віцэ-старшынёй Рады.

Сябра Агульнапольскага камітэта Фронта адзінства народа (польск. Front Jedności Narodu) у 1958 г.

Быў кансультантам фільмаў «Замах» рэжысёра Ежы Пасэндорфэра (1958) і «Кантрыбуцыя» рэжысёра Яна Ламніцкага (1966).

Памёр 12 сакавіка 2012 года, пахаваны на Вайсковых Повонзках (участак D18 a-3-5).

Узнагароды правіць

  • Ордэн Крыжа Грунвальда III класа
  • Сярэбраны Крыж Ардэна Віртуці Мілітары
  • Крыж Змагаючыхся (двойчы)