Міхал Сапоцька
Блаславёны Міхал Сапоцька (1 лістапада 1888, Юшаўшчына, суч. Навасады, Валожынскі раён — 15 лютага 1975, Беласток) — каталіцкі святар, спаведнік св. Фаўстыны Кавальскай, заснавальнік Кангрэгацыі Сясцёр Міласэрнасці Ісуса Хрыста.
Міхал Сапоцька | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | каталіцкі святар |
Месца працы | |
Нараджэнне |
1 лістапада 1888[1][2] |
Смерць |
15 лютага 1975[1][2] (86 гадоў) |
Пахаванне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
У 1901–1902 вучыўся ў народнай школе ў Забрэззі, дзе часта ўдзельнічаў у набажэнствах у парафіяльным касцёле. Святарскі прыклад тагачаснага забрэзскага пробашча Яна Куніцкага ажывілі ў ім жаданне стаць святаром з дзяцінства. Здаў экзамен у шасцікласную школу ў Ашмянах, навучаўся тут з 1904 па 1906 гады.
Затым у семінарыі ў Вільні. Святарскае пасвячэнне атрымаў у Вільні ў 1914.
У 1914 скіраваны вікарыем у Табарышках, дзе служыў да 1918 года.
У Вільні з 1924 да 1947 года. У віленскі перыяд Міхал Сапоцька быў прызначаны спачатку вайсковым капеланам і садзейнічаў адбудове касцёла св. Ігнацыя, потым стаў духоўным айцом Мітрапалітальнай духоўнай семінарыі. З 1928 — прафесар тэалагічнага факультэта Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя, дзе стаяў ля вытокаў новай манаскай Кангрэгацыі Сясцёр Міласэрнасці Езуса Хрыста. Але перш за ўсё ў Вільні ён выконваў абавязкі рэктара касцёла Арханёла Міхала, стаў спаведнікам сястры Фаўстыны Кавальскай. У 1933–1936 гг. быў напісаны духоўны «Дзённік» сястры Фаустыны, намаляваны абраз Міласэрнага Езуса (мастак Яўген Казіміроўскі)[4].
Пасля Другой сусветнай вайны — прафесар у духоўнай семінарыі ў Беластоку.
Беатыфікаваны 28 верасня 2008 у Беластоку.
Зноскі
- ↑ а б Michał Sopoćko // GCatholic.org — 1997.
- ↑ а б Michał Sopoćko // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ catholic.by
Літаратура правіць
- Дзённік: Божая Міласэрнасць у маёй душы / Св. сястра Фаўстына Кавальская ZMBM; пер. з пол. Крыстыны Лялько. — Мінск: ПРО ХРЫСТО, 2014. — 1022 с. — ISBN 978-985-7074-19-8
Спасылкі правіць
Міхал Сапоцька на Вікісховішчы |