Міхал Чарноцкі (інжынер)

каля 1880 - 1935

Міхал Чарноцкі (польск.: Michał Czarnocki; каля 1880 — 9 жніўня 1935, Варшава) — інжынер камунікацый, буйны землеўладальнік[1].

Міхал Чарноцкі
Ліс
Ліс
Нараджэнне каля 1880
Смерць 9 жніўня 1935(1935-08-09)
Месца пахавання
Род Чарноцкія[d]
Бацька Lucjan Bolesław Czarnocki[d]
Дзейнасць інжынер

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Чарноцкіх герба «Ліс-Бзура». Нарадзіўся каля 1880 года ў сям’і Люцыяна Баляслава Чарноцкага (~1848-1905) і Алены з Бароўскіх[2][1].

Пасля смерці бацькі, ад 1907 года з’яўляўся ўладальнікам маёнтка Белавусаўшчына з фальваркам Чадзель і вялікім зямельным надзелам у 940 дзесяцін[3][1].

У 1911—1915 гадах працаваў на пасадзе дэпутата Таварыства ўзаемнага крэдыту ў Пружанах (узгадваецца як «M. Б. Чарноцкій») [4][1].

Служыў у польскім войску[1].

Выконваў функцыі ганаровага суддзі каронных судоў польскіх. У 1920-я гады займаў пасаду кіраўніка гміннага выбарчага камітэта, выходзілі яго разважальныя артыкулы ў газетах, як напрыклад пра выбарчыя справы[1].

У перыяд 1929—1933 гг. з’яўляўся кіраўніком Польскай школьнай маціцы (Polska Macierz Szkolna) ў Пружанскім павеце[5][1].

Да 1931 года быў старшынёй праўлення Кааператыўнага банка ў Пружанах па адрасе др. Пацэвіча, 20[6][1].

Памёр у Варшаве 9 жніўня 1935 года пасля доўгай хваробы. Памінальнае набажэнства і пахавальная працэсія адбыліся ў Пружанскім касцёле ранкам 12 жніўня. Пахаваны на Пружанскіх гарадскіх могілках у сямейнай пахавальні[7][1].

Сям’я правіць

Быў жанаты, але бяздзетны[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і Michal Čarnocki(нявызн.). Pružana (1 ліпеня 2023). Праверана 27 жніўня 2023.
  2. Ekscentryczny pomnik na cmentarzu w Prużanie – Echa Polesia. polesie.org. Праверана 27 жніўня 2023.
  3. Wspomnienia prużańskie – Andrzej Święciński(нявызн.). WIERZE UFAM MIŁUJĘ (26 ліпеня 2011). Праверана 27 жніўня 2023.
  4. Памятная книжка Гродненской губернии 1911—1915
  5. Polska Macierz Szkolna. R. 14, nr 1 (styczeńmaj 1930) — Polska Macierz Szkolna. R. 18, nr 3 (kwiecień-maj 1933)
  6. Polesie. № 25. Brzesc nad Bugem. 1931 rok. s. 5
  7. Kurjer Warszawski. R. 115, 1935, no 218 + dod..s. 14