Міхаіл Іванавіч Махаеў

Міхаіл Іванавіч Махаеў (1718, Санкт-Пецярбург — 1770, Санкт-Пецярбург) — рускі мастак, майстар малюнка і гравюры, пераважна архітэктурнага пейзажу.

Міхаіл Іванавіч Махаеў
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, рысавальнік, графік
Дата нараджэння 1718[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 1770(1770-02-25)[3]
Месца смерці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу, у сям’і святара. У 11 гадоў быў аддадзены ў Акадэмію Навук, дзе навучаўся матэматыцы і геаметрыі. У 1731 годзе быў накіраваны ў майстэрню Калмыкова, створаную пры Акадэміі, «каб рабіць тэадаліт», дзе азнаёміўся з асновамі тапаграфіі. У 1736 годзе разам з іншымі вучнямі выконваў заданне па замалёўцы тушшу і акварэллю прадметаў пятроўскай Кунсткамеры для пераносу на гравюрв. Гэтая праца ўзбагаціла веды мастака па прыродазнаўстве, геаграфіі, дала магчымасць убачыць творы мастацтва (у тым ліку, гравюры Аляксея і Івана Зубавых).

Самастойна вывучаў законы пабудовы перспектывы, маляваў з натуры, хадзіў у вячэрнія класы замежных моў (лацінскагайі нямецкай). Пасля ўтварэння гравіравальнай майстэрні пры Акадэміі, наведваў заняткі па малюнку з аголенай натуры пад кіраўніцтвам мастака Грымеля. З 1742 года быў падмайстрам Унферцахта ў ландкартной майстэрні, дзе навучаўся «рэзанню літар і ландкарт».

Зноскі

  1. Mikhail Ivanovich Makhaev // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Swartz A. Mikhail Ivanovich Makhaev // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. G. Komelova Mikhail Makhayev // Makhayev, Mikhail // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T053324

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1