Міхаіл Барысавіч Марцінкоўскі

Міхаіл Барысавіч Марцінкоўскі (5 ліпеня 1922, г. Сянно, Віцебская вобласць; псеўданімы: Марцін Коўзкі, М. Коўзкі, М. Коўскі) — беларускі пісьменнік-сатырык.

Міхаіл Барысавіч Марцінкоўскі
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Марцін Коўзкі
Дата нараджэння 5 ліпеня 1922(1922-07-05) (101 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці сатырык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1943 года. Скончыў Краснаярскі педагагічны інстытут у 1951 годзе. Палітпрацаўнік, ваенны журналіст, старшы афіцэр ваенна-навуковага аддзела, спец-карэспандэнт, адказны сакратар газеты «Літаратура і мастацтва», з 1968 па 1978 г. — аргсакратар праўлення СА БССР, з 1983 года — ва Упраўленні экспертызы Дзяржбуда БССР.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года, Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1996 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць правіць

Аўтар артыкулаў у газетах, часопісах, энцыклапедычных даведніках па гісторыі беларускай савецкай культуры.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I, II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі (1942-45), медалямі.

Зноскі

Літаратура правіць