Міхаіл Васільевіч Лытысаў
Міхаіл Васільевіч Лытысаў (15 лістапада 1902, в. Блізяціна, Невельскі раён — 13 лютага 1979) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы.
Міхаіл Васільевіч Лытысаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 лістапада 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лютага 1979 (76 гадоў) |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія правіць
З 1925 года кіраваў калгасам на Невельшчыне. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху на Беларусі. Пасля заканчэння вайны застаўся працаваць на беларускай зямлі ў Глыбоцкім раёне. У 1946—1967 гадах М. В. Лытысаў быў старшынёй калгаса «Перамога» Глыбоцкага раёна. Паступова ў калгасе павялічыўся ўраджай збожжавых. Былі пабудаваны жывёлагадоўчыя памяшканні, амаль у тры разы павялічылася пагалоўе жывёлы. У 1949 годзе кожны гектар льна-даўгунца даў па 6 цэнтнераў валакна і 7 цэнтнераў насення.
Калгас «Перамога» быў пастаянным удзельнікам усесаюзных і дзяржаўных сельскагаспадарчых выстаў, узнагароджваўся медалямі і дыпломамі. Вопыт перадавых ільноводаў знайшоў шмат паслядоўнікаў.
За атрыманне высокага ўраджаю ільну ў 1950 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
З 1968 года знаходзіўся на пенсіі.
Узнагароды правіць
Літаратура правіць
- Лытысов Михаил Васильевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 142.