Міхаіл Васільевіч Сядляр

Міхаіл Васільевіч Сядляр (13 кастрычніка 1920, в. Рамель, Пінскі павет, Палескае ваяводства — 4 лютага 2008) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Міхаіл Васільевіч Сядляр
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1920(1920-10-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лютага 2008(2008-02-04) (87 гадоў)
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За адвагу» медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За перамогу над Японіяй» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Бацька, Васіль Дзмітрыевіч, у 1941 годзе быў адным з арганізатараў першага калгаса. У час Вялікай Айчыннай вайны быў членам падпольнай арганізацыі. Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі (8 ліпеня 1944 года) выконваў даручэнні Давыд-Гарадоцкага райваенкамата.

У кастрычніку 1944 годзе быў прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны на вучобу ў Маскоўскі аўтаполк, а вясной 1945 года ў якасці шафёра накіраваны на 3-і Беларускі фронт, які знаходзіўся ў Прыбалтыцы. У складзе 222-й Чырвонасцяжнай аўтабрыгады ўдзельнічаў у вайне з Японіяй (1945), на грузавіку вазіў розныя грузы.

Пасля дэмабілізацыі (1948) вярнуўся на радзіму, працаваў шафёрам у калгасе «Запаветы Леніна».

Адна з паляводчых брыгад у калгасе лічылася адстаючай, таму праўленне вырашыла памяняць брыгадзіра. У 1957 годзе гэту пасаду прапанавалі шафёру Міхаілу Седляру, які вылучаўся працавітасцю, сур’ёзнасцю, меў аўтарытэт сярод аднавяскоўцаў, нядаўна быў прыняты ў члены КПСС. Ворнай зямлі ў брыгадзе было 180 га. Неўзабаве меліяратары адваявалі ў балот вялікія ўчасткі, перадалі калгасу. Брыгада Міхаіла Седляра прыняла 100 га меліяраванай зямлі.

У 1969—1980 гадах — намеснік старшыні калгаса. У 1970 годзе скончыў завочна Пружанскі саўгас-тэхнікум па спецыяльнасці «агранамія».

У 1967 год0е яго абралі сакратаром партарганізацыі калгаса. Дэлегат ІІІ з’езда калгаснікаў БССР (1969). Тройчы быў удзельнікам ВДНГ у Маскве. Выбіраўся дэпутатам Столінскага раённага Савета дэпутатаў працоўных (1975). Дэлегат ХХІІІ (1966) і ХХVІ (1981) з’ездаў КПСС. У 1980—1989 гадах — старшыня прафкама калгаса.

Узнагароды правіць

За поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак збожжавых і кармавых культур Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 чэрвеня 1966 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За отвагу», «За боевые заслуги», «За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.», «За победу над Японией», «За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина» (1970).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Седляр Михаил Васильевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник. Минск, 2014. С. 196.
  • Седляр Михаил Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 338.
  • Сядляр Міхаіл Васільевіч // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 466.
  • Седляр Михаил Васильевич // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 562.
  • Сядляр Міхаіл Васільевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 587.
  • Сядляр Міхаіл Васільевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 10. С. 160.