Міхаіл Дзянісавіч Капусцін
Міхаіл Дзянісавіч Капу́сцін[1] (18 лістапада 1907, вёска Мікулічы, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць — 8 лютага 1968) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.
Капусцін Міхаіл Дзянісавіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 лістапада 1907 |
Месца нараджэння |
сяло Мікулічы, Расійская імперыя , цяпер Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі |
Дата смерці | 8 лютага 1968 (60 гадоў) |
Месца смерці | Іркуцкая вобласць, СССР |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Расійская імперыя СССР |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | Капітан |
Біяграфія правіць
Працаваў у леспрамгасе. У Чырвонай Арміі з 1942 г. Ваяваў на Волхаўскім, 3-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах. Вызначыўся пры вызваленні Украіны і Малдовы. 10—11 мая 1944 г. ў баях на правым беразе Днястра каля горада Ціраспаль малодшы лейтэнант М. Капусцін замяніў параненага камандзіра батальёна, які два дні адбіваў контратакі ворага, знішчыў больш за 400 гітлераўцаў, 23 танкі і самаходныя гарматы. У ліпені 1944 г. батальён прарваў абарону праціўніка каля вёскі Мілянавічы пад Ковелем. Удзельнік вызвалення Варшавы і баёў за Берлін. Да 1946 г. служыў у Чырвонай Арміі, капітан, пазней на гаспадарчай рабоце ў лясной прамысловасці. Працаваў дырэктарам леспрамгасаў у Іркуцкай вобласці, быў начальнікам лесаўчастка ў Хабараўскім краі. Пахаваны ў вёсцы Доўгі Мост.
Узнагароды правіць
- Медаль «Залатая Зорка» (24.3.1945),
- ордэн Леніна,
- ордэн Чырвонага Сцяга,
- ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені,
- ордэн Чырвонай Зоркі.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8.
Літаратура правіць
- Капустин Михаил Денисович // Герои Советского Союза: Краткий биогр. словарь. Т. 1. — М., 1987. — С. 622.
- Капусцін Міхаіл Дзянісавіч // Памяць. Бабруйскі раён. — Мн., 1998. — С. 245.
- Капусцін Міхаіл Дзянісавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 32. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі правіць
- Міхаіл Дзянісавіч Капусцін на сайце «Героі краіны»