Міхаіл Кірылавіч Балыкін

Міхаіл Кірылавіч Балыкін (1930—2015) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармаванага цвёрдага цела. Кандыдат тэхнічных навук (1965), прафесар (1990). Заслужаны будаўнік БССР (1980), заслужаны работнік народнай адукацыі БССР (1991)[1].

Міхаіл Кірылавіч Балыкін
Дата нараджэння 1930
Месца нараджэння
Дата смерці лістапад 2015
Род дзейнасці навуковец, механік, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры, дэкан, прарэктар
Навуковая сфера механіка цвёрдага дэфармаванага цела, супраціўленне матэрыялаў і тэорыя пругкасці
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук (1965)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1955). З 1956 года ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, прафесар кафедры «Супраціўленне матэрыялаў і тэорыя пругкасці» (у 1993—2007 гадах — загадчык кафедры), дэкан вячэрняга факультэта (1975—1980), прарэктар па вучэбнай рабоце (1980—1993)[1].

Пайшоў з жыцця ў лістападзе 2015 года[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя інтарэсы: разлік элементаў канструкцый на тэмпературнае ўздзеянне; будаўнічая механіка[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 2. — Минск, 2006.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. (Інфармацыя на с. 112.)