Міхаіл Лявонавіч Гамаліцкі
Міхаіл Лявонавіч Гамаліцкі (22 лістапада (3 снежня) 1791, в. Бялавічы, Івацэвіцкі раён — 21 студзеня (2 лютага) 1861) — беларускі ўрач, гісторык, літаратар. Доктар медыцыны (1815), прафесар надзвычайны (1824)[1]. Родны брат Іпаліта Гамаліцкага.
Міхаіл Лявонавіч Гамаліцкі | |
---|---|
польск.: Michał Homolicki | |
Дата нараджэння | 22 лістапада 1791 ці 22 лістапада (3 снежня) 1791 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 студзеня 1861 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | гісторык |
Навуковая сфера | медыцына, гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
З сям’і уніяцкага святара. Вучыўся ў Жыровіцкай базыльянскай павятовай школе да 1808. Адверг патрабаванні стаць уніяцкім святаром і паступіць у Жыровіцкую духоўную семінарыю. Вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта ў 1808—15 гадах, пасля выкладаў у ім тэарэтычную хірургію (1816—27), з 1816 сакратар медыцынскага факультэта, з 1819 ад'юнкт[1].
Член Віленскага лекарскага таварыства (з 1815, пазней яго сакратар, рэдактар яго выданняў)[2].
З-за хваробы ў 1827 пакінуў універсітэт і заняткі медыцынай[2].
Навуковая дзейнасць правіць
Даследаваў фізіялогію чалавека[1].
Член Віленскай археалагічнай камісіі з 1857 года. З 1830-х гадоў даследаваў помнікі палеаграфіі[1].
Даследаваў гісторыю Вільні, яе касцёлаў і цэркваў, жыццё святога Казіміра, гісторыю заходніх зямель Беларусі, беларускую філалогію і археалогію, займаўся літаратурнай дзейнасцю[1]. Калі выйшла ў свет «Гісторыя Вільні» М. Балінскага (т. 1—3, Вільня, 1836—37), Гамалінскі змясціў на яе рэцэнзію з істотнымі папраўкамі і дапаўненнямі, якія значна ўзбагацілі змест твора[3].
Збіраў рукапісы, кнігі[2]. Апекваўся маладым А. Кіркорам[2], дапамагаў яму ў арганізацыі і прымаў удзел у яго археалагічных экспедыцыях, збіранні археалагічных матэрыялаў[4].
Сабраныя матэрыялы паслужылі Гамаліцкаму для напісання працы пра жыццё і дзейнасць вялікага князя літоўскага Вітаўта «Fragmenta Witoldowe», якая, аднак, засталася ненадрукаванай.[3]
Шмат рэдкіх дакументаў перадаў у Віленскі музей старажытнасцей[4]. Пасля смерці Гамалінскага яго бібліятэка паступіла ў Віленскі музей старажытнасцей[2].
Бібліяграфія правіць
- Katedra wileńska, ozdobienie i wyporządzenie kościoła katedralnego wileńskiego, oraz kilka słów o pożytkach z ozdoby i dostojności obrzędów kościelnych // Wizerunki i roztrząsania naukowe. Wilno, 1838. T. 1;
- Katedra wileńska, odnowa kaplicy świętego Kazimierza, z historycznemi o dawnym jej stanie wiadomościami // Там жа. 1840. T. 13;
- Katedra wileńska // Там жа. 1840. T. 14;
- Historia Wilna // Там жа;
- Kilka uwag nad dziełem: Wilno od początku jego aż do roku 1750 // Там жа. 1842. T. 22—23;
- O planach Wilna jakiem było w XVI wieku // Там жа. 1843. Т. 24;
- Odpowiedź na zapytanie hrabiego Eustachego Tyszkiewicza, tyczące się kaplicy ś. Kazimierza// Kwartalnik Litewski. 1910. T. 1.
Зноскі
- ↑ а б в г д Гомолицкий Михаил Леонтьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.
- ↑ а б в г д Гамаліцкі Міхаіл Лявонавіч
- ↑ а б ГАМАЛІЦКІ Міхаіл Лявонавіч (22.11.1791—21.1.1861)
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1984. С. 21—22
- Bieliński J. Doktorowie medycyny promowani w Wilnie. Warszawa, 1886;
- Каханоўскі Г. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—ХІХ стст. Мн., 1984;
- Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму. Мн., 1989.
- Уроженцы Беларуси на службе зарубежной медицине = Ураджэнцы Беларусі на службе замежнай медыцыне. Вып. 1 / К. И. Прощаев, А. Н. Ильницкий. ― Белгород, 2009.
- Мысліцелі і асветнікі Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995. — С. 389.
- Прафесары медыцынскага факультэта Віленскага універсітэта (1803—1832 гг.) / І. І. Трацяк // Язык. Общество. Медицина : сборник материалов студенческих конференций. Материалы семинара преподавателей «Межпредметная координация в процессе преподавания РКИ в негуманитарном вузе». — Гродно, 2008. — С. 66.
- Российская профессура, XVIII — начало XX вв. : биологические и медико-биологические науки : биографический словарь / В. А. Волков, М. В. Куликова. — Санкт-Петербург, 2003.
- Здравоохранение [Изоматериал] : Из всех наук (искусств) безусловно медицина — самая благородная : Известные медики ― уроженцы Беларуси (XIX ― начало XX в.) : [настенный перекидной календарь]. ― [Минск], [2014].
- Гамаліцкі Міхаіл Лявонавіч. // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроні- ка Івацэвіцкага раёна. — Мінск: БЕЛТА, 1997, с. 64.
- Каханоўскі Г. Львоўскае рэха. // Полымя, 1971, № 11