Міхаіл Маркавіч Барадзін

Міхаі́л Ма́ркавіч Барадзі́н (Грузенберг) (9 ліпеня 1884, Янавічы, Віцебская губерня — 29 мая 1951) — расійскі рэвалюцыянер, агент Камінтэрна[3], савецкі дзяржаўны і грамадскі дзеяч[4].

Міхаіл Маркавіч Барадзін
Імя пры нараджэнні Міхаіл Маркавіч Грузенберг
Дата нараджэння 9 ліпеня 1884(1884-07-09)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 1951(1951-05-29)[2][1][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  Расійская імперыя,
 СССР
Адукацыя
Партыя РСДРП, ВКП (б)
Род дзейнасці рэвалюцыянер, агент Камінтэрна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1903 уступіў у РСДРП, бальшавік.

У 19041905 жыў у эміграцыі ў Берне. Падчас Рэвалюцыі 1905—1907 — на падпольнай працы ў Рызе. Дэлегат Тамерфорскай канферэнцыі бальшавікоў і IV (Аб’яднальнага) Стакгольмскага з’езду РСДРП[4].

У канцы 1906 эміграваў у Вялікабрытанію. З пачатку 1907 да ліпеня 1918 жыў у ЗША, дзе арганізаваў школу для палітычных эмігрантаў, стаў бачным дзеячам рускай палітычнай эміграцыі ў ЗША. «Адзін рускі бальшавік, які ўдзельнічаў у рэвалюцыі 1905 года і затым шмат гадоў правёў у вашай краіне», — пісаў пра яго ў жніўні 1918 года ў Лісце да амерыканскіх рабочых Ленін[5].

Праца ў Камінтэрне правіць

У 1918 годзе паводле ўказання Леніна накіраваны ў Швецыю для ўрэгулявання пытанняў, звязаных з дарэвалюцыйным фінансаваннем партыі бальшавікоў, адкуль у студзені 1919 года (пасля паразы Германіі ў Першай сусветнай вайне) высланы разам з групай бальшавікоў і англійскіх агентаў (Вацлаў Вароўскі, Максім Літвінаў, агент MI6 Артур Рэнсам і іншыя).

У 1919 быў першым савецкім консулам у Мексіцы[4], дзе стаяў у вытокаў адной з паралельна ўзніклых камуністычных партый і спрыяў стварэнню Лацінаамерыканскага бюро III Інтэрнацыянала. Паводле некаторых звестак, сустракаўся з прэзідэнтам Мексікі Венусціяна Карансай, якому прапанаваў ідэю антыімперыялістычнай барацьбы. У Мексіцы пазнаёміўся з індыйскім эмігрантам-нацыяналістам Манабендра Нат Роем, якога звярнуў у марксізм і прывёў у шэрагі Камуністычнага Інтэрнацыянала.

Пасля працы ў Мексіцы Барадзін кароткі час быў саветнікам у Шатландыі. У Турцыі, ізноў у якасці саветніка, Барадзін сустракаўся з Кемалем Атацюркам.

 
М. М. Барадзін у Наньчане. 1926.

У 19191922 працаваў у Камінтэрне. У 1922 як агент Камінтэрна быў арыштаваны ў Глазга (Вялікабрытанія) і пасля паўгадавога зняволення высланы з краіны.

З 8 верасня 1923 па ліпень 1927 — палітычны саветнік ЦВК Гаміньдана (Кітай)[4]. Барадзін змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Іванавіча Чарапанава[3][6]. Быўшы саветнікам і асабістым сябрам Сунь Ятсена, арганізоўваў саюз паміж партыяй Гаміньдан і кітайскімі камуністамі. Пасля здрады Чан Кайшы ў 1927 быў адкліканы ў Савецкі Саюз разам з жонкай, двума сынамі і Ганнай Стронг.

Праца ў СССР правіць

Пасля вяртання ў СССР быў прызначаны намеснікам наркама працы[4]. У 19321934 намеснік дырэктара ТАСС[4]. З 1932 года — галоўны рэдактар англамоўнай газеты Московские новости (Moscow News)[4]. У 19411949 галоўны рэдактар Саўінфармбюро[4].

Арышт правіць

Арыштаваны ў 1949 годзе падчас кампаніі па барацьбе з «касмапалітамі». Памёр 29 мая 1951 года[7] у выпраўленча-працоўным лагеры ў Сібіры. Паводле іншых звестак ён пасля закрыцця газеты «Московские новости» быў арыштаваны, сядзеў у Лефортаўскай турме і быў расстраляны.

Сям’я правіць

Жонка — Фаіна (Фані) Сямёнаўна Барадзіна (у дзявоцтве Арлюк). Барадзін пазнаёміўся з жонкай у 1908 годзе на партыйным зборы ў Чыкага.

Дзеці:

  • Фёдар (Фрэд) Міхайлавіч Барадзін (род. 1908) — палкоўнік Чырвонай Арміі, загінуў напачатку Вялікай Айчыннай вайны.
  • Норман Міхайлавіч Барадзін (1911—1974) — разведчык і журналіст[8].

Цікавыя факты правіць

  • Міхаіл Барадзін быў прататыпам аднаго з галоўных герояў рамана Андрэ Мальро «Заваёўнікі»[9].

Зноскі

  1. а б Mikhail Markovich Borodin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Бородин Михаил Маркович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. а б The tragedy of Chinese revolution — part II (англ.)
  4. а б в г д е ё ж Бородин (Грузенберг) Михаил Маркович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 77. — 737 с.
  5. Ліст да амерыканскіх рабочых
  6. Вячеслав Михайлович Лурье, Валерий Яковлевич Кочик ГРУ: дела и люди 2003 ISBN 5-7654-1499-0, ISBN 978-5-7654-1499-6]
  7. Барадзін Міхаіл Маркавіч — артыкул у ВСЭ(недаступная спасылка)
  8. Хто вы, Норман Барадзін?(недаступная спасылка)
  9. Андрэ Мальро. Пасляслоўе да рамана «Заваёўнікі» Архівавана 2 лістапада 2011.

Літаратура правіць

  • Jacobs D.N. Borodin. Stalin’s Man in China. Stanford Univ. Press, 1985 ISBN 978-0-674-07910-6 ISBN 0-674-07910-8
  • Хейфец Л. С. Латинская Америка в орбите Коминтерна. Опыт биографического словаря. М.: ИЛА РАН, 2001;
  • Taibo P.I. II. Los Bolcheviquis. Mexico: J.Mortiz, 1986; Martinez Verdugo A. (ed.) Historia del comunismo mexicano. Mexico: Grijalbo, 1985;
  • Jeifets L., Jeifets V., Huber P. La Internacional Comunista y América Latina, 1919—1943. Diccionario biográfico. Ginebra: Instituto de Latinoamérica-Institut pour l’histoire du communisme, 2004;
  • Хейфец В. Л. Провал континентальной революции: Коминтерн и эволюция левого движения Мексики в 1919—1921 гг. // Россия в контексте мировой истории. СПб.: Наука, 2002, с. 252—277;
  • Kheyfetz L. and V. Michael Borodin. The First Comintern-emissary to Latin America // The International Newsletter of Historical Studies on Comintern, Communism and Stalinism. Vol.II, 1994/95. № 5/6. P.145-149. Vol.III (1996). № 7/8. P.184-188;
  • Усов В. Советская разведка в Китае. 20-е годы ХХ века.