Міхаіл Паўлавіч Томскі

Міхаіл Паўлавіч Томскі (сапраўднае прозвішча — Яфрэмаў; 31 кастрычніка 1880, Колпіна — 22 жніўня 1936, Каралёў) — савецкі палітык і прафсаюзны дзеяч.

Міхаіл Паўлавіч Томскі
руск.: Михаил Павлович Томский
Сцяг2-і Старшыня УЦСПС
1918 — 1929
Папярэднік Рыгор Яўсеевіч Зіноўеў
Пераемнік Аляксандр Іванавіч Дагадаў
Нараджэнне 19 (31) кастрычніка 1880[1]
Смерць 22 жніўня 1936(1936-08-22)[1] (55 гадоў)
Імя пры нараджэнні венг.: Mihail Pavlovics Jefremov
Партыя
Член у
Дзейнасць палітык, прафсаюзны дзеяч
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера прафесійны саюз[2] і рабочы рух[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў мяшчанскай сям’і. У кастрычніку 1904 года ўступіў у РСДРП. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 года, падчас якой быў арыштаваны царскімі ўладамі і адпраўлены на 4 месяцы ў ссылку ў Томск, ад назвы гэтага горада Яфрэмаў ў наступстве узяў сабе псеўданім Томскі.

Пасля вяртання з ссылкі заняўся прафсаюзнай і партыйнай працай. Зноў арыштаваны ў 1911 годзе і асуджаны на 5 гадоў катаржных работ, вясной 1916 накіраваны на пасяленне ў Іркуцкую губерню. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Томскі стаў членам Палітбюро ЦК РКП(б), у 1919 годзе ўзначаліў Усесаюзны цэнтральны савет прафесійных саюзаў.

У 1925 годзе сумесна са Сталіным, Бухарыным, Рыкаў выступаў супраць «Новай апазіцыі» Зіноўева і Каменева. У студзені 1929 Томскі разам з Бухарыным і Рыкавым выступіў супраць згортвання НЭП і фарсіравання індустрыялізацыі і калектывізацыі. Сталін абвясціў гэтую пазіцыю «правым ухілам» і Томскі быў зняты з пасады старшыні УЦСПС. У 1930 быў выведзены са складу Палітбюро. У жніўні 1936 года ў ходзе судовага працэсу «антысавецкага аб’яднанага трацкісцкага цэнтра», калі Зіноўеў і Каменеў сталі даваць паказанні аб датычнасьці Томскага, Рыкава, Бухарына да контррэвалюцыйнай дзейнасці, пракуратура СССР пачала расследаванне ў дачыненні да гэтых асобаў. Даведаўшыся пра гэта, Томскі застрэліўся ў сябе на дачы ў Болшава (цяпер — Каралёў).

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Спасылкі правіць