Міхаіл Пліс (15 жніўня (27 жніўня) 1858, Гродзенская губерня — 29 красавіка 1924, Вільня) — праваслаўны святар, грамадска-культурны дзеяч, педагог.

Міхаіл Пліс
Адукацыя
Дзейнасць настаўнік
Месца працы
Нараджэнне 15 (27) жніўня 1858 ці 25 жніўня (6 верасня) 1859
Смерць 29 красавіка 1924(1924-04-29)
Пахаванне

Біяграфія правіць

Скончыў Віленскую духоўную праваслаўную семінарыю (1879), рукапаложаны ў сан святара. З 1879 г. настаяцель праваслаўнага прыхода ў Ашмянскім павеце і ў Вільні. З 1.9.1903 выкладаў царкоўнаславянскую мову ў Віленскім жаночым вучылішчы духоўнага ведамства. Працаваў законавучыцелем Узорнай царкоўна-прыходскай школы пры жаночым вучылішчы. У 1903—1907 г. — старшыня праўлення Дапамогавай касы праваслаўнага духавенства Літоўскай епархіі. 21.9.1907 на з’ездзе пры выбарах праўлення Дапамогавай касы абраны яе старшынёй на 1908—1912 г. Удзельнік беларускага хрысціянскага і культурна-асветнага руху.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) знаходзіўся ў Маскве. У час працы Маскоўскага царкоўнага сабора (1917—1918) быў даверанай асобай будучага патрыярха Ціхана. З вясны 1919 г. — у Вільні, сябра Віленскай духоўнай праваслаўнай кансісторыі, ключар Віленскага кафедральнага сабора. У 1919—1920 г. уваходзіў у склад Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, Віленскага беларускага нацыянальнага камітэта. У 1919—1923 г. — выкладчык Віленскай беларускай гімназіі, выкладаў Закон Божы на беларускай мове. Адзін з ініцыятараў стварэння ў 1921 г. у Вільні Святатроіцкага беларускага праваслаўнага таварыства. Быў у ліку заснавальнікаў Таварыства беларускай школы. У 1923 г. удзельнічаў у 1-м з’ездзе выкладчыкаў заходнебеларускіх гімназій. У міжваенны час выступаў за беларусізацыю праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі. У справе беларусізацыі царкоўна-рэлігійнага жыцця супрацоўнічаў з беларускім праваслаўным святаром М. Галянкевічам.

Аўтар працы па гісторыі праваслаўнай царквы (захоўваецца ў аддзеле рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі навук Літвы).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Уклад. Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
    • LMABRS, ф. 21, спр.465;
    • Литовские епархиальные ведомости (Вільня). 1907. № 1, 19-20;
    • Krynica (Вільня). 1921. № 29;
    • Сын Беларуса (Вільня). 1924. № 16;
    • ЭГБ, т.5.