Міхаіл Рыгоравіч Ціхановіч

Міхаіл Рыгоравіч Ціхановіч (17 верасня 1920 — 7 верасня 2003) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, камандзір аддзялення 603-га асобнага сапёрнага батальёна, старшы сяржант — на момант прадстаўлення да ўзнагароджання ордэнам Славы 1-й ступені.

Міхаіл Рыгоравіч Ціхановіч
Дата нараджэння 17 верасня 1920(1920-09-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 верасня 2003(2003-09-07) (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 19401945
Званне
Старшы сяржант
Старшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 17 верасня 1920 года ў вёсцы Дубаўляны Мінскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 7 класаў і школу фабрычна-заводскага навучання. Жыў у горадзе Мінску, працаваў тынкоўшчыкам.

У 1940 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у сапёрных частках Адэскай ваеннай акругі.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з першага дня. Ваяваў на Паўднёвым, Заходнім, Варонежскім, Цэнтральным і 1-м Украінскім франтах. Удзельнічаў у абароне Адэсы і Севастопаля, высаджваўся ў складзе дэсанту ў раёне Керчы. Пасля ранення і лячэння ў шпіталі быў накіраваны ў 603-і асобны сапёрны батальён 322-й стралковай дывізіі Заходняга фронту. Узначаліў сапёрнае аддзяленне, з якім дайшоў да Перамогі.

За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях на Курскай дузе, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, за ўзяцце Кіева — ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені[1].

У ноч на 26 чэрвеня 1944 года ў раёне 28 км на поўнач ад горада Цярнопаль малодшы сяржант Ціхановіч на чале групы сапёраў зрабіў праход у мінным полі праціўніка, абясшкодзіў да 30 мін. Загадам ад 4 ліпеня 1944 года малодшы сяржант Ціхановіч Міхаіл Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

Вызначыўся старшы сяржант Ціхановіч у наступальных баях на тэрыторыі Польшчы. У жніўні 1944 года ў баі за горад Дэмбіца размініраваў мост праз раку Віслока і прапусціў танкі. У кастрычніку выявіў 6 дзотаў, драцяную загароду і міннае поле непрыяцеля. 6 лістапада на захад ад горада Дэмбіца пад покрывам цемры зрабіў калідор у варожым мінным полі для разведвальнай групы, абясшкодзіў 25 супрацьпяхотных мін. Быў прадстаўлены да ўзнагароджання ордэнам Славы.

У студзені 1945 года Ціхановіч, камандуючы аддзяленнем, у баі на рацэ Ніда каля горада Вісліца правёў разведку воднай перашкоды, чым садзейнічаў прасоўванню стралковых падраздзяленняў. У раёне населенага пункта Гура пры фарсіраванні ракі Вісла знайшоў месца пераправы па лёдзе. 30 студзеня каля населенага пункта Гілевіцэ, дзейнічаючы ў баявых парадках пяхоты, выявіў міннае поле, абясшкодзіў 14 супрацьтанкавых мін. Быў паранены, але застаўся ў страі. Тады ж ён выратаваў жыццё двум сваім байцам і дапамог параненаму камандзіру ўзвода дабрацца да медсанчасткі.

Загадам ад 10 лютага 1945 года старшы сяржант Ціхановіч Міхаіл Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

Загадам ад 13 сакавіка 1945 года старшы сяржант Ціхановіч Міхаіл Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені паўторна[1].

У 1945 годзе старшы сяржант Ціхановіч быў дэмабілізаваны. Вярнуўся ў Мінск. Працаваў тынкоўшчыкам.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 жніўня 1955 года ў парадку пераўзнагароджання Ціхановіч Міхаіл Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1]. Стаў поўным кавалерам ордэна Славы.

Жыў у сталіцы Беларусі — горадзе-героі Мінску. Доўгія гады аддаў працы ў арганізацыях ДТСААФ Беларусі, у ваенна-будаўнічых арганізацыях Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі. Памёр 7 верасня 2003 года. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.

Узнагароды правіць

  • Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені, медалямі[1].
  • Быў удастоены знака «Выдатнік ваеннага будаўніцтва»[1].
  • 17 верасня 2000 года ўзнагароджаны ганаровай граматай Беларускага рэспубліканскага Савета ветэранаў вайны[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гришко Г. А., Жаворонкин М. Ю. Орденская книжка. Москва, 2005.
  • Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.
  • Рощин И. И. Солдатская слава. Книга 6. Москва, 1982.
  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.

Спасылкі правіць