Міхаіл Рыгоравіч Шуманскі

Міхаіл Рыгоравіч Шуманскі (20 кастрычніка 1920, в. Пераброддзе, Мёрскі раён, Віцебская вобласць — 4 лістапада 1982) — беларускі спявак (тэнар). Заслужаны артыст БССР (1955).

Міхась Шуманскі
Міхаіл Рыгоравіч Шуманскі
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1920(1920-10-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лістапада 1982(1982-11-04) (62 гады)
Грамадзянства
Прафесія спявак
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Валодаючы прыроджаным талентам спевака і музыканта, рана пачаў спяваць у мясцовым хоры, самастойна асвоіў скрыпку, спрабаваў пісаць песні («Трактарыст», 1940). У 1940 годзе прыняты разам з В. І. Юневіч у Дзяржаўную харавую капэлу БССР пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы. Выступаў у дуэце з В. І. Юневічам. У аснове рэпертуару ансамбля беларускія народныя песні і творы беларускіх кампазітараў (А. Багатырова, Р. Пукста, Ю. Семянякі, А. Туранкова і інш.).

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 5. — Мінск, 1987.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.
  • Шуманскі Міхаіл Рыгоравіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1988. — С. 549.