Міхаіл Сямёнавіч Варанцоў

Міхаі́л Сямёнавіч Варанцо́ў (17821856) — расійскі дзяржаўны дзеяч, граф, а з 1845 г. святлейшы князь, генерал-фельдмаршал, генерал-ад'ютант; ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі навук (1826); наварасійскі і бесарабскі генерал-губернатар (18231844 гг.). Спрыяў гаспадарчаму развіццю краю, разбудове Адэсы і іншых гарадоў. У 18441854 гг. намеснік на Каўказе. Сын С. Р. Варанцова.

Міхаіл Сямёнавіч Варанцоў
руск.: Михаил Семёнович Воронцов
Партрэт Міхаіла Сямёнавіча Варанцова працы Джорджа Доу. Ваенная галерэя Зімовага Палаца, Дзяржаўны Эрмітаж (Санкт-Пецярбург)
Партрэт Міхаіла Сямёнавіча Варанцова
працы Джорджа Доу. Ваенная галерэя Зімовага Палаца, Дзяржаўны Эрмітаж (Санкт-Пецярбург)
Дата нараджэння 19 (30) мая 1782(1782-05-30)
Месца нараджэння Санкт-Пецярбург
Дата смерці 6 (18) лістапада 1856(1856-11-18) (74 гады)
Месца смерці Адэса
Месца пахавання
Бацька Semyon Vorontsov[d][1]
Маці Ekaterina Senyavina[d][1]
Жонка Elizaveta Vorontsova[d][1]
Дзеці Sofya Vorontsova[d] і Semyon Vorontsov[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг Расіі Расія
Род войскаў Руская імператарская армія
Званне генерал-фельдмаршал
Камандаваў Q4313102?, 6th Infantry Division (Russian Empire)[d], Q18234761?, Russian Caucasus Forces[d] і Q4248397?
Бітвы/войны Пултуск, Фрыдланд, Смаленск, Барадзіно, Дэневіц, Дрэздэн, Лейпцыг, Краон
Узнагароды і званні
Ордэн Святога Андрэя Першазванага з дыяментамі
Ордэн Святога Андрэя Першазванага з дыяментамі
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Уладзіміра I ступені
Ордэн Святога Уладзіміра I ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені з бантам
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені з бантам
Ордэн Святога Георгія II ступені
Ордэн Святога Георгія II ступені
Ордэн Святога Георгія III ступені
Ордэн Святога Георгія III ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Крыж за Базарджык
Ордэн Святой Ганны I ступені
Ордэн Святой Ганны I ступені
Ордэн Святой Ганны IV ступені
Ордэн Святой Ганны IV ступені
Залатая шпага «За адвагу» з дыяментамі Залатая шпага «За ўзяцце Варны» з дыяментамі
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чырвонага арла 1-й ступені
Ордэн Чырвонага арла 1-й ступені
Ваенны ордэн Святога Людовіка
Ваенны ордэн Святога Людовіка
Кавалер ордэна Серафімаў
Кавалер ордэна Серафімаў
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Мяча
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Мяча
Кавалер Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Кавалер Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першыя гады правіць

Міхаіл Варанцоў нарадзіўся 19 (30) мая 1782 г. у Санкт-Пецярбургу, дзяцінства і маладосць правёў пры бацьку, Сямёну Раманавічу, у Лондане, дзе атрымаў выдатную адукацыю. Выхаваны Сямёнам Раманавічам у ліберальным заходнееўрапейскім духу (вядомае выказванне С. Р. Варанцова аб падзелах Рэчы Паспалітай, як аб агідных ідэі справядлівасці і абразлівых у дачыненні да грамадскага меркавання Заходняй Еўропы).
У маленстве быў запісаны ў бамбардзір-капралы лейб-гвардыі Праабражэнскага палку, а ў 4 гады ўзведзены ў прапаршчыкі. Вярнуўся ў Расію ў 1801 годзе.

Пачатак вайсковай кар'еры правіць

У 18031804 удзельнічае ў вайне на Каўказе.

У 1805 удзельнічае ў дэсантнай аперацыі ў шведскай Памераніі.

У 1806 і 1807 вызначаецца ў бітвах з французамі.

У 18091811 Варанцоў прымае ўдзел у Турэцкіх кампаніях.

Айчынная вайна і замежны паход правіць

У Расійска-французскую вайну 1812 года Варанцоў прымаў удзел у бітве пад Смаленскам і пры Барадзіне, быў паранены. Пасля аздараўлення вярнуўся ў войска і ўдзельнічаў у замежным паходзе расійскіх войскаў.

У кампанію 1814 Варанцоў пры Краоне бліскуча вытрымаў бітву супраць самога Напалеона.

З 1815 да 1818 Варанцоў быў камандзірам акупацыйнага корпуса ў Францыі.

Генерал-губернатар Наваросіі правіць

Па вяртанні ў Расію Варанцоў камандаваў 3-м пяхотным корпусам, а 7 мая 1823 прызначаны новароскім генерал-губернатарам і паўнамоцным намеснікам Бесарабскай вобласці. Тут праявіліся яго адміністрацыйны і гаспадарчы таленты.

 
Паўднёвы фасад палацу ў Алупцы.
 
Елізавета Ксавер'еўна Варанцова, з Браніцкіх

Варанцову абавязаны: Адэса — пашырэннем гандлёвага значэння і павелічэннем дабрабыту; Крым — развіццём і ўдасканаленнем вінаробства, уладкаваннем выдатнай шашы ўздоўж паўднёвага берагу паўвострава, развіццём земляробства і лесагадоўлі. Таксама ім пабудаваны Варанцоўскі палац у Алупцы.

Ім запачаткаваная ў Наваросіі гадоўля тонкарунных авечак.

Пры ім жа ў 1828 атрымала пачатак параходства па Чорным моры.

За часы губернатарства графа Варанцова у Кішынёве, а затым пад яго даглядам у Адэсе знаходзіўся ў высылцы (18201824) А. С. Пушкін. З прычыны таго, што ў Пушкіна завязаўся раман з жонкай губернатара Елізаветай Ксавер'еўнай, народжанай графіняй Браніцкай (дачкой Францішка Ксаверыя Браніцкага) граф зрабіўся аб'ектам шматлікіх з'едлівых, хоць далёка не заўсёды справядлівых эпіграм Пушкіна: «Сказали раз царю, что наконец…», «Полу-милорд, полу-купец…», «Певец Давид хоть ростом мал…», «Не знаю где, но не у нас…»; Пушкін высмейвае ў іх ганарлівасць, сервільнасць (на яго думку) і англаманію губернатара.

Каўказская вайна правіць

У 1844 Варанцоў быў прызначаны галоўнакамандуючым войскаў на Каўказе і намеснікам каўказскім, з неабмежаванымі паўнамоцтвамі і захаваннем папярэдніх пасадаў. Пад ягоным кіраўніцтвам былі праведзеныя аперацыі супраць Шаміля. Далейшыя дзеянні дазволілі заняць Дагестан і каспійскае ўзбярэжжа (за што Варанцоў і быў уганараваны тытулам святлейшага князя).

Пры гэтым прымаў меры па замірэнні Каўказа. Арганізоўваў будаўніцтва інфраструктуры. Быў прыхільнікам паважлівага стаўлення да тутэйшых мусульман. Лічыў больш выгодным для Расіі абвяшчэнне Шаміля князем Дагестана.

У 1848 Варанцовым быў заснаваны порт Ейск.

Апошнія гады правіць

У пачатку 1853 Варанцоў пакінуў пасаду на Каўказе і вярнуўся ў Адэсу. 26 жніўня 1856 у Дзень Каранацыі Імператара Аляксандра II Варанцоў быў узведзены ў чын генерал-фельдмаршала.

Памёр Варанцоў 6 (18) лістапада 1856 г. у Адэсе. На доўгія гады захавалася ў рускіх войсках на Каўказе прымаўка: «Да Бога высока, да цара далёка, а Варанцоў памёр». Варанцову ўзведзеныя помнікі ў Тыфлісе і ў Адэсе.

Зноскі

Спасылкі правіць