Міхаіл Уладзіміравіч Барысюк

Міхаіл Уладзіміравіч Барысюк (17 лютага 1937, в. Вялікія Якавічы, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць — 19 кастрычніка 1997) — беларускі ўрач-фізіёлаг, біяфізік. Доктар медыцынскіх навук (1982), прафесар (1985).

Міхаіл Уладзіміравіч Барысюк
Дата нараджэння 17 лютага 1937(1937-02-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка 1997(1997-10-19) (60 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Пружанскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі (1958), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1964).

Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (у 1964—1970 — асістэнт кафедры паталагічнай фізіялогіі, 1971—1989 — дацэнт, прафесар кафедры нармальнай фізіялогіі, 1987—1997 — загадчык кафедры медыцынскай і біялагічнай фізікі, адначасова прарэктар па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: вывучэнне механізмаў рэгуляцыі сістэмы транспарту кіслароду ў норме і паталогіі; выясненне значэння змянення роднасці крыві да кіслароду і фарміраванню прыстасавальных рэакцый.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Системный анализ механизмов регуляции кислородсвязующих свойств крови : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.17 / Борисюк Михаил Владимирович. — Москва, 1982.
  • Вопросы патогенеза и экспериментальной терапии абдоминального шока : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / М. В. Борисюк. — Гродно, 1967.
  • Барысюк Міхаіл Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 334.
  • Борисюк Михаил Владимирович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 218.