Міхаіл Фёдаравіч

цар маскоўскі, першы з дынастыі Раманавых

Міхаіл Фёдаравіч (12 (22) ліпеня 159613 (23) ліпеня 1645) — першы рускі цар з дынастыі Раманавых.

Міхаіл Фёдаравіч
цар усяе Русі
27 сакавіка 1613 — 1645
Сумесна з Філарэт
Папярэднік Уладзіслаў Ваза
Пераемнік Аляксей Міхайлавіч
Нараджэнне 12 (22) ліпеня 1596[1]
Смерць 13 (23) ліпеня 1645[2] (49 гадоў)
Месца пахавання
Род Раманавы
Бацька Філарэт
Маці Ксенія Іванаўна Шастова[d]
Жонка Марыя Уладзіміраўна Далгарукава[d][3] і Еўдакія Лук'янаўна Стрэшнева[d][3]
Дзеці Ірына Міхайлаўна[d][4], Pelagia Mikhailovna Romanova[d][4], Аляксей Міхайлавіч[5][6], Іван Міхайлавіч[d][4], Ганна Міхайлаўна[d][4], Васіль Міхайлавіч[d][4], Sophia Mikhailovna Romanova[d][4], Таццяна Міхайлаўна[d][4], Eudoxia Mikhailovna Romanova[d][4] і Martha Mikhailovna Romanov[d][4]
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць манарх
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пры Барысе Гадунове Раманавы падвергліся апале. Сыны Мікіты Раманавіча — Фёдар, Аляксандр, Міхаіл, Іван і Васіль, былі пастрыжаны ў манахі і сасланыя ў Сібір у 1601 годзе У 1605 годзе Лжэдзмітрый I, каб на справе даказаць сваяцтва з Раманавымі, вярнуў са ссылкі яшчэ жывых членаў роду. Вярнуліся Фёдар Мікітавіч (у манастве Філарэт) з жонкай Ксеніяй Іванаўнай (у манастве Марфай) і дзецьмі, і Іван Мікітавіч. Марфа Іванаўна з сынам Міхаілам пасяліліся спачатку ў кастрамской вотчыне Раманавых, сяле Домніне, а затым хаваліся ад пераследу польска-літоўскіх атрадаў у манастыры Св. Іпація каля Кастрамы.

21 лютага 1613 года 16-гадовы Міхаіл Фёдаравіч быў абраны Земскім саборам на царства, такім чынам стаў родапачынальнікам царскай дынастыі Раманавых. 11 ліпеня 1613 года Міхаіл каранаваны ва Успенскім саборы Крамля. У маленства цара (1613—1619) краінай кіравалі яго маці вялікая старыца Марфа і яе родзічы з баяр Салтыковых, у 1619-1633 — бацька, патрыярх Філарэт, які вярнуўся з палону і меў тытул «Вялікага Гасудара». У 1625 годзе Міхаіл Фёдаравіч прыняў тытул «Самадзержца Усерасійскага». Пры двоеўладдзі дзяржаўныя граматы пісаліся ад імя Гасудара Цара і Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі.

У царстваванне Міхаіла Фёдаравіча былі спынены войны са Швецыяй (Сталбоўскі мір, 1617) і Рэччу Паспалітай (1634), адноўлены адносіны з замежнымі дзяржавамі. 1631—1634 гадах пачалася арганізацыя палкоў «новага строю» (рэйтарскага, драгунскага, салдацкага). У 1632 годзе заснаваны першы жалезаробчы завод пад Тулай.

Міхаіл Фёдаравіч памёр 13 ліпеня 1645 года ад вадзяной хваробы ва ўзросце 49 гадоў. Пахаваны ў Архангельскам саборы Крамля.

Дзеці правіць

Зноскі

Літаратура правіць