Міхаіл Якаўлевіч Варонін
Міхаіл Якаўлевіч Варонін (26 сакавіка 1945, Масква- 22 мая 2004, п. Нова-Нікольскае, Краснагорскі раён, Маскоўская вобласць, Расія) — савецкі гімнаст, двухразовы алімпійскі чэмпіён 1968 года, двухразовы чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер СССР.
Міхаіл Якаўлевіч Варонін | |
---|---|
руск.: Михаил Воронин | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | спартыўная гімнастыка |
Клуб | Дынама[d] |
Нарадзіўся |
26 сакавіка 1945[1] |
Памёр |
22 мая 2004[1] (59 гадоў)
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Рост | 170 см[2] |
Вага | 65 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў ГЦОЛИФК (1973). Быў намеснікам старшыні Федэрацыі гімнастыкі СССР (1973), прэзідэнтам Федэрацыі гімнастыкі РСФСР (1978—1988), старшым (затым — галоўным) трэнерам Цэнтральнага савета «Дынама» (1973—1994). Член КПСС з 1974 года. З 1992 года — прэзідэнт гімнастычнага клуба «Дынама». Аўтар кнігі «Першы нумар» (1976).
Першая жонка — алімпійская чэмпіёнка 1968 гады па гімнастыцы Зінаіда Вароніна (Дружыніна).
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
- ↑ Olympedia — 2006.