Міхаіл Якаўлевіч Канцур
Міхаіл Якаўлевіч Канцур (20 лістапада 1902 — 2 кастрычніка 1967) — беларускі ваенны ўрач-эпідэміёлаг. Кандыдат медыцынскіх навук, палкоўнік медыцынскай службы[1].
Міхаіл Якаўлевіч Канцур | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 лістапада (3 снежня) 1902 |
Дата смерці | 2 кастрычніка 1967 (64 гады) |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | ваенны ўрач, эпідэміёлаг |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Адэскі медыцынскі інстытут (1932). У РСЧА з 1939 года, праходзіў службу на пасадзе камандзіра медыка-санітарнага батальёна[1].
У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баявых аперацыях на пасадзе начальніка некалькіх аддзяленняў пры санітарных аддзелах Паўднёвай, Паўночна-Каўказскай і Беларускай акруг. Пасля вайны працаваў у санітарных аддзелах Мінскай і Беларускай ВА, быў галоўным эпідэміёлагам Беларускай ВА (1952—1963)[1].
Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска (Беларусь), участак № 15, рад 14, магіла № 7[1].
Узнагароды правіць
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2 ступені, медалямі[1].
Зноскі